У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам Шырокаў.
Раман Мікалаевіч Шырокаў (руск.: Рома́н Никола́евич Широ́ков, нар. 6 ліпеня1981, Дзедаўск, Маскоўская вобласць, РСФСР) — расійскі футбаліст. Заслужаны майстар спорту Расіі (2008). Бронзавы прызёр чэмпіянату Еўропы 2008. Трохкратны чэмпіён Расіі (двойчы ў складзе «Зеніта», адзін раз у складзе ЦСКА). Двухразовы ўладальнік Суперкубка Расіі, уладальнік Кубка і Суперкубка УЕФА (2008) у складзе «Зеніта». Па завяршэнні кар’еры працаваў экспертам на Матч ТВ. Старшыня Агульнарасійскага прафсаюза футбалістаў, а таксама ўваходзіць у лік 20 арбітраў Палаты па вырашэнні спрэчак РФС.