Алег Усеваладавіч Марозаў
Алег Усеваладавіч Марозаў (нар. 18 кастрычніка 1957, в. Канчатка, Скідзельскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі батанік. Доктар біялагічных навук (2005), кандыдат сельскагаспадарчых навук (1986), дацэнт (2011).
Алег Усеваладавіч Марозаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 18 кастрычніка 1957 (67 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | батаніка |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар біялагічных навук (2005) і кандыдат сельскагаспадарчых навук (1986) |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
Біяграфія
правіцьСкончыў Беларускі тэхналагічны інстытут (спецыяльнасць «Лясная гаспадарка», 1979; аспірантура, спецыяльнасць «Лесазнаўства, лесаводства і ахоўная лесаразвядзенне; лясныя пажары і барацьба з імі», 1984), Цэнтральны батанічны сад НАН Беларусі (дактарантура, спецыяльнасць «Батаніка», 2003).
Працаваў у Цэнтральным батанічным садзе НАН Беларусі (1984—2008, вядучы навуковы супрацоўнік), Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце (2008—2016, лесагаспадарчы факультэт, дэкан факультэта, дацэнт кафедры лесаводства).
Навуковыя інтарэсы: інтрадукцыя і селекцыя відаў сямейства бруснічных, іх біяпрадукцыйнае, фітацэнатычнае і радыеэкалагічнае вывучэнне; фітарэкультывацыя вырабленых верхніх тарфянікаў з выкарыстаннем ягадных відаў.
Узнагароды
правіцьГанаровая грамата НАН Беларусі (1999).
Бібліяграфія
правіць- Закономерности строения и продуктивности кустарничкового яруса в сосняках черничных и брусничных : автореферат диссертации … кандидата сельскохозяйственных наук : 06.03.03 / Морозов Олег Всеволодович. — Минск, 1985.
- Научные основы культуры и селекции брусники обыкновенной (Vaccinium vitis-idaea L.) в условиях Беларуси : диссертация … доктора биологических наук : 03.00.05 : защищена 24.05.2005 : утверждена 02.11.2005 / Морозов Олег Всеволодович. — Минск, 2005.
- Брусника обыкновенная (Vaccinium vitis-idaea L.) в сосновых лесах Беларуси / О. В. Морозов. — Минск, 2006.
- Культура брусники обыкновенной (Vaccinium vitis-idaea L.) : проблемы и перспективы / О. В. Морозов. — Минск, 2008.
Зноскі
Літаратура
правіць- Морозов Олег Всеволодович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 5. — С. 223.
- Морозов Олег Всеволодович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. — Минск, 2015. — Т. 4 : Гродненская область : в 2 кн., кн. 2. — С. 100.