Алена Іванаўна Ківейша

Алена Іванаўна Ківейша (5 снежня 1932, хутар Львоўшчына, Навагрудскае ваяводства, Польская Рэспубліка) — беларуская эканамістка. Доктар эканамічных навук (1988), прафесар (1989).

Алена Іванаўна Ківейша
Месца нараджэння

Біяграфія правіць

Скончыла Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава (спецыяльнасць «Эканоміка сельскай гаспадаркі», 1954), Інстытут эканомікі АН СССР (аспірантура, 1957).

Працавала ў Інстытуце эканомікі АН БССР, Беларускім навукова-даследчым інстытуце эканомікі і арганізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці, Мінскай дзяржаўнай абласной сельскагаспадарчай доследнай станцыі, ЦНДІМЭСГ Нечарназёмнай зоны СССР, Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце (з 1967, прафесар кафедры эканомікі і кіравання прадпрыемствамі АПК).

Навуковыя інтарэсы: праблемы эканомікі кормавытворчасці, зямельных адносін і аграрнай рэформы ва ўмовах пераходу да рыначнай эканомікі.

Бібліяграфія правіць

  • Проблемы повышения экономической эффективности кормопроизводства в системе агропромышленного комплекса (на примере БССР) : диссертация … доктора экономических наук : 08.00.22 : утверждена 08.04.1988 / Кивейша Елена Ивановна. — Минск, 1986.
  • Пути снижения себестоимости молока (на примере совхозов БССР) : автореферат диссертации … кандидата экономических наук / Е. И. Кивейша. — Москва, 1958.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Ківейша Алена Іванаўна // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1999. — Т. 8. — С. 246.
  • Кивейша Елена Ивановна // Белорусский государственный экономический университет в биографиях преподавателей и выпускников : 75 лет, 1933―2008. — Минск, 2008. — С. 98—99.
  • Кивейша Елена Ивановна // Аграрно-экономическая мысль Беларуси начала 21 века: персональный состав, направления исследований и научные результаты. — Минск, 2006. — С. 32—34.
  • Земля — основа нашей жизни : [Е. И. Кивейша] / Э. Корнилович // Эканаміст : газета Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта. — 2013. — 7 сакавіка. — Сведения доступны также по Интернету: http://www.bseu.by/economist/4(999).pdf