Алена Аляксандраўна Собалева
Алена Аляксандраўна Собалева (нар. 12 мая 1993, Ласосна, Гродзенскі раён, Гродзенская вобласць[1]) — беларуская лёгкаатлетка. Спецыялізуецца ў кіданні молата. Майстар спорту Беларусі міжнароднага класа.
Пол | жаночы |
---|---|
Поўнае імя | Алена Аляксандраўна Собалева |
Спецыялізацыя | кіданне молата[d] |
Клуб | Дынама |
Нарадзілася |
12 мая 1993 (31 год) |
Грамадзянства |
![]() |
IAAF | 14335975 |
Дасягненні
правіцьНа Чэмпіянаце свету сярод юнакоў 2009 года заняла 11 месца з вынікам 50,74.
На Чэмпіянаце Еўропы сярод юніёраў 2011 года ў Таліне заняла 4 месца з вынікам 61,83.
Бронзавая прызёрка Чэмпіяната свету сярод юніёраў 2012 года ў Барселоне з вынікам 67,13.
На Чэмпіянаце Еўропы сярод моладзі 2013 года ў Тамперэ заняла 6 месца з вынікам 66,10.
Пераможца Кубка Еўропы па зімовых кіданнях 2015 года (U-23) ў Лейрыі з вынікам 69,95.
На Камандным чэмпіянаце Еўропы 2015 года ў Чэбаксарах заняла 4 месца з вынікам 72,86. Сярэбраная прызёрка Чэмпіяната Еўропы па лёгкай атлетыцы сярод моладзі 2015 года ў Таліне з вынікам 71,20. На Чэмпіянаце свету 2015 года ў Пекіне заняла 10 месца з вынікам 70,09.
Срэбраная прызёрка чэмпіянату Беларусі 2016 года ў кіданні молата з вынікам 70,43 м[2].
На Чэмпіянаце Еўропы 2016 года ў Амстэрдаме заняла 15 месца ў кіданні молата з вынікам 66,78 м[2].
На Летніх Алімпійскіх гульнях 2016 года ў Рыа-дэ-Жанэйра заняла толькі 20 месца ў кіданні молата з вынікам 67,06 м[2].
Палітычныя погляды
правіцьПадпісала адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля жорсткіх падаўленняў народных пратэстаў у 2020 годзе[3][4].
Зноскі
- ↑ Беларускія алімпійцы ў Рыа-дэ-Жанэйра(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 23 жніўня 2017. Праверана 3 лютага 2019.
- ↑ а б в Списочный состав национальной и сборной команды Республики Беларусь по лёгкой атлетике на 2017 год Архівавана 15 лютага 2017.
- ↑ Стало известно, кто подписал открытое письмо спортсменов, выступающих за власть (руск.)(недаступная спасылка) (24 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 24 лістапада 2020. Праверана 24 лістапада 2020.
- ↑ Подписи . Праверана 8 снежня 2020.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх