Алена Рыгораўна Дзянісава
Алена Рыгораўна Дзянісава (дзявочае прозвішча Фурс; нар. 24 снежня 1971, Пінск) — беларускі гісторык. Спецыяліст па гісторыі Турава-Пінскай праваслаўнай епархіі ў XI—XVII стагоддзях. Кандыдат гістарычных навук (2009), дацэнт (2012)[1].
Алена Рыгораўна Дзянісава | |
---|---|
Дата нараджэння | 24 снежня 1971 (53 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | гісторык |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат гістарычных навук (2009) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар |
|
Біяграфія
правіцьНарадзілася 24 снежня 1971 года ў Пінску. Скончыла ў 1995 годзе гістарычны факультэт БДУ, у 2002 годзе — аспірантуру. У 2009 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю па тэме «Праваслаўныя манастыры Турава-Пінскай епархіі ў грамадскім жыцці на беларускіх землях у XI—XVII стст.»[1].
У 1995—1996 гадах працавала настаўнікам Нарачанскай СШ. З 2003 года выкладчык, дацэнт кафедры гісторыі Беларусі Старажытнага часу і Сярэдніх вякоў БДУ[1].
Навуковая дзейнасць
правіцьНапрамкі даследаванняў: канфесійная гісторыя Беларусі канца X — XVIII стагоддзяў, праваслаўныя манастыры, гісторыя адукацыі і культуры беларускіх зямель у часы Вялікага Княства Літоўскага[1].
Бібліяграфія
правіць- Гісторыя Беларусі: дапаможнік: у 4 ч. Ч. 1. Мінск, 2018.
- Да сваёй гісторыі: Сярэднявечча і Ранні Новы час: зборнік навуковых артыкулаў, прысвечаных памяці Паўла Лойкі. Смаленск, 2013.
Крыніцы
правіць- ↑ а б в г Марозаў 2022.
Літаратура
правіць- ДЗЯНІСАВА Алена Рыгораўна // Сучасныя беларускія даследчыкі гісторыі Вялікага Княства Літоўскага : біябібліяграфічны даведнік / С. П. Марозаў. — Гродна-Каўнас: ЮрСаПрынт, 2022. — 290 с. — ISBN 978-985-7257-57-7, 978-609-96340-1-2.
Спасылкі
правіць- Алена Рыгораўна Дзянісава на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»