Алеш Хрдлічка
Алеш Хрдлічка (таксама Грдлічка, чэш. Aleš Hrdlička: 29 сакавіка 1869, Гумполец — 5 верасня 1943, Вашынгтон) — чэшскі антраполаг, з 1881 года жыў і працаваў у ЗША. Аўтар гіпотэзы пра засяленне Паўночнай Амерыкі праз Берынгаў праліў. Аўтар тэорыі аб тым, што эвалюцыя чалавецтва прайшла праз стадыю неандэртальцаў.
Алеш Хрдлічка | |
---|---|
Род дзейнасці | антраполаг, урач, патолагаанатам |
Дата нараджэння | 30 сакавіка 1869[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 5 верасня 1943[5][6][…] (74 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Член у | |
Узнагароды і прэміі | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (1921).
Біяграфія
правіцьУ 1881 годзе Алеш Хрдлічка ва ўзросце 13 гадоў разам з сям’ёй эмігрыраваў у ЗША. Працаваў на тытунёвай фабрыцы. Пасля перанесенай хваробы захапіўся медыцынай. Паступіў і скончыў медыцынскі каледж у Нью-Ёрку. Адкрыў прыватную практыку ў Балтыморы. Вывучаў паталогію і псіхічныя анамаліі, зацікавіўся метадамі і прыёмамі антрапаметрыі, для вывучэння якіх у 1896 годзе пераехаў у Парыж. У 1903 годзе атрымаў запрашэнне ў аддзел фізічнай антрапалогіі Нацыянальнага музея натуральнай гісторыі Вашынгтона. З 1910 па 1942 год узначальваў гэты аддзел. У 1918 годзе заснаваў «Амерыканскі часопіс фізічнай антрапалогіі». У 1929 годзе стаў заснавальнікам і першым прэзідэнтам Амерыканскай асацыяцыі фізічнай антрапалогіі.
Зноскі
- ↑ Who's Who in America 1901-1902 — Marquis Who's Who, 1901.
- ↑ birth registry
- ↑ The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
- ↑ Hrdlička, Aleš, 1869-1943 // regional database of the Regional Library of Highlands Праверана 22 красавіка 2024.
- ↑ Ales Hrdlicka // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).