Альберых I Спалецкі
Альберых I (італ.: Alberigo di Spoleto) (забіты ў 925 г.) — ламбардскі дваранін, які атрымаў напачатку X стагоддзя пры дапамозе Берэнгара I Фрыульскага, бок якога ён прыняў у барацьбе супраць Гвіда Спалецкага, маркграфства Камерына. Пасродкам жаніцьбы на вядомай Мароцыі ён дасягнуў таксама валадарства над Рымам з тытулам уладарнага патрыцыя Рыма, а пазней авалодаў і герцагствам Спалета і аб'яднаўся ў 916 г. з Папам Янам X для выгнання сарацынаў, разбойніцкія набегі якіх даходзілі да варот Рыма. Выгнаны тым жа Папам з Рыма, ён быў забіты рымлянамі ў 925 г. у Орце.
Альберых I Спалецкі | |
---|---|
Нараджэнне | не пазней за 889 |
Смерць |
924 |
Жонка | Марозія |
Дзеці | Альберых II Спалецкі |
Сынам яго і Мароцыі быў Альберых II, з 932 г. рымскі патрыцый і сенатар.
Літаратура
правіць- Альберих I // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.