Альбіна Аляксандраўна Семянчук
беларускі гісторык
Альбіна Аляксандраўна Семянчук (25 студзеня 1963, пасёлак Савецкі, Марыйская АССР) — беларускі гісторык. Кандыдат гістарычных навук (1997), дацэнт (1998).
Альбіна Аляксандраўна Семянчук | |
---|---|
Дата нараджэння | 25 студзеня 1963 (60 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | навуковец, выкладчык універсітэта |
Навуковая ступень | кандыдат гістарычных навук |
Альма-матар |
БіяграфіяПравіць
Скончыла ГрДУ імя Янкі Купалы (1988), аспірантуру Інстытута гісторыі НАН Беларусі. З 1996 года працавала на кафедры беларускай культуры ГрДУ. У сакавіку 2022 года звольнена з Гродзенскага ўніверсітэта[1].
Навукова-даследчыцкая дзейнасцьПравіць
Асноўныя тэмы даследаванняў: наратыўныя крыніцы 15—17 ст., польскія хронікі, беларуска-літоўскія летапісы, гістарычная думка ў Вялікім Княстве Літоўскім.
ПрацыПравіць
- «Польскія хронікі другой паловы XVI ст. як крыніцы па гісторыі Вялікага Княства Літоўскага», кандыдацкая дысертацыя (1997).
- Беларуска-літоўскія летапісы і польскія хронікі: Вучэбны дапаможнік. — Гродна: ГрДУ, 2000. — 161 с.
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — С. 286. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8.
СпасылкіПравіць
- Бібліяграфія.
- Беларускія гісторыкі // История Беларуси IX—XVIII веков. Первоисточники — Эл. рэсурс Алега Ліцкевіча