Марыйская Аўтаномная Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка

(Пасля перасылкі з Марыйская АССР)

Марыйская Аўтаномная Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка (руск.: Марийская Автономная Советская Социалистическая Республика, лугавамар. Марий Автоном Совет Социализм Республик) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка РСФСР у 19361993 гадах. Сталіца — горад Яшкар-Ала.

Марыйская Аўтаномная Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка
Марийская Автономная Советская Социалистическая Республика
Марий Автоном Совет Социализм Республик
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна Сцяг СССР СССР
Статус Аўтаномная рэспубліка
Уваходзіць у РСФСР
Адміністрацыйны цэнтр Яшкар-Ала
Дата ўтварэння 5 снежня 1936
Дата скасавання 22 кастрычніка 1990 года
Афіцыйныя мовы руская, марыйская
Насельніцтва (1973)
691 000
(0,3[заўв 1] %)
Шчыльнасць 29,8 чал./км²
Нацыянальны склад марыйцы, рускія, татары
Плошча 23 200 км² (0,1[заўв 2] %)
Вышыня
над узроўнем мора
 • Найвышэйшы пункт
 • Самы нізкі пункт


 275 м
 каля 50 м
Часавы пояс UTC+3 (улетку UTC+4)
Абрэвіятура Марыйская АССР, МАССР
Узнагароды
Ордэн Леніна  — 1965 Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі — 1970 Ордэн Дружбы народаў  — 29 снежня 1972

Гісторыя

правіць

Марыйская АССР была ўтворана 5 снежня 1936 года паводле канстытуцыі СССР 1936 года ў выніку пераўтварэння Марыйскай аўтаномнай вобласці, створанай 4 лістапада 1920 года як аўтаномнага тэрытарыяльнага ўтварэння для горных і лугавых марыйцаў.

22 кастрычніка 1990 года паводле рашэння Вярхоўнага Савета Марыйскай АССР была ператворана ў Марыйскую Савецкую Сацыялістычную Рэспубліку (МССР). 24 мая 1991 года З’езд народных дэпутатаў РСФСР зацвердзіў гэтае рашэнне, для чаго ўнёс папраўкі ў Канстытуцыю РСФСР 1978 года[1].

9 снежня 1992 года З’езд народных дэпутатаў Расійскай Федэрацыі перайменаваў Марыйскую ССР у Рэспубліку Марый Эл, для чаго ўнёс папраўку ў артыкул 71 Канстытуцыі Расійскай Федэрацыі — Расіі[2]. Гэтая папраўка набыла моц з моманту апублікавання ў «Расійскай газеце» 12 студзеня 1993 года[3].

Адміністрацыйны падзел

правіць

У склад Марыйскай АССР уваходзілі 14 раёнаў.

На тэрыторыі Марыйскай АССР меліся 3 гарады (Яшкар-Ала, Волжск, Казьмадзям’янск) і 14 пасёлкаў гарадскога тыпу[4].

Нацыянальны склад

правіць

Паводле перапісу 1970 года:

  • рускія — 321 тысяча чалавек (46,9 %)
  • марыйцы — 299 тысяч чалавек (43,6 %)
  • татары — 40 тысяч чалавек (5,8 %)
  • чувашы — 9 тысяч чалавек (1,3 %)
  • украінцы — 5 тысяч чалавек (0,7 %)
  • іншыя — 11 тысяч чалавек (1,7 %)[4]

Гл. таксама

правіць

Заўвагі

правіць
  1. ад насельніцтва СССР у 1973 годзе
  2. ад плошчы СССР у 1991 годзе

Крыніцы

правіць
  1. Закон РСФСР от 24 мая 1991 г. «Об изменениях и дополнениях Конституции (Основного Закона) РСФСР».. Архівавана з першакрыніцы 23 студзеня 2018. Праверана 14 лютага 2014.
  2. Закон Российской Федерации от 9 декабря 1992 года № 4061-I «Об изменениях и дополнениях Конституции (Основного Закона) Российской Федерации — России».. Архівавана з першакрыніцы 26 лютага 2014. Праверана 24 студзеня 2015.
  3. «Российской газете» 12 января 1993 года С. 4.(недаступная спасылка)
  4. а б Марийская Автономная Советская Социалистическая Республика // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць