Альбіна Аляксандраўна Семянчук
Альбіна Аляксандраўна Семянчу́к (нар. 25 студзеня 1963, пасёлак Савецкі, Марыйская АССР) — беларускі гісторык. Спецыяліст па летапісанню і гістарычнай памяці народаў Вялікана Княства Літоўскага ў XV—XVII стагоддзях. Кандыдат гістарычных навук (1997), дацэнт (1998)[1].
Альбіна Аляксандраўна Семянчук | |
---|---|
Дата нараджэння | 25 студзеня 1963 (61 год) |
Месца нараджэння |
|
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | гісторык, выкладчык універсітэта |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат гістарычных навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
Біяграфія
правіцьСкончыла ў 1988 годзе гістарычны факультэт ГрДУ імя Я. Купалы, у 1996 годзе — аспірантуру Інстытута гісторыі НАН Беларусі[1].
У 1997 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю па тэме «Польскія хронікі другой паловы XVI ст. як крыніцы па гісторыі Вялікага Княства Літоўскага»[1].
У 1996—2022 гадах працавала ў ГрДУ імя Я. Купалы: выкладчыца, дацэнт кафедры беларускай культуры, дацэнт кафедры турызму і культурнай спадчыны[1]. У сакавіку 2022 года звольнена з Гродзенскага ўніверсітэта[2].
Стажыравалася ў навуковых і навучальных установах Познані (1996), Варшавы (1994, 1998), Кракава (2005, 2006—2007)[1].
Навукова-даследчыцкая дзейнасць
правіцьНапрамкі даследаванняў: наратыўныя крыніцы XV—XVII стагоддзяў, польскія хронікі, беларуска-літоўскія летапісы, гістарычная думка ў Вялікім Княстве Літоўскім, беларуская культура[1].
Бібліяграфія
правіць- Гродно. Королевский город: путеводитель. Минск, 2016.
- Беларуска-літоўскія летапісы і польскія хронікі: вучэбны дапаможнік. Гродна, 2000.
- Удзел у калектыўных працах
- Валовічы герба «Багорыя». Мінск, 2019; 2020 (Беларусь праз прызму рэгіянальнай гісторыі).
- Recepcja twórczości Jana Długosza w historiografii krajów europejskich. Częstochowa, 2019.
- Ваенныя трыумфы эпохі Вялікага Княства Літоўскага: зборнік навуковых артыкулаў. Мір, 2017.
- Магнацкі двор і сацыяльнае ў заемадзеянне (XV—XVIII стст.): зборнік навуковых прац. Мінск, 2014.
- Гісторыя філасофскай і грамадска-палітычнай думкі Беларусі. Т. 2: Протарэнесанс і Адраджэнне. Мінск, 2010.
- Королевский город Гродно: путеводитель. Минск, 2006; 2009; 2010.
- Культура Гродзенскага рэгіёну: праблемы развіцця ва ў мовах поліэтнічнага сумежжа. Гродна, 2003.
Крыніцы
правіцьЛітаратура
правіць- СЕМЯНЧУК Альбіна Аляксандраўна // Сучасныя беларускія даследчыкі гісторыі Вялікага Княства Літоўскага : біябібліяграфічны даведнік / С. П. Марозаў. — Гродна-Каўнас: ЮрСаПрынт, 2022. — 290 с. — ISBN 978-985-7257-57-7, 978-609-96340-1-2.
- Семянчу́к Альбіна Аляксандраўна // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — С. 286. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8.
Спасылкі
правіць- Бібліяграфія.
- Беларускія гісторыкі // История Беларуси IX—XVIII веков. Первоисточники — Эл. рэсурс Алега Ліцкевіча