Альфрэд Вебер (ням.: Alfred Weber; 30 ліпеня 1868, Эрфурт — 2 мая 1958, Гайдэльберг) — нямецкі эканаміст і сацыёлаг. Брат М. Вебера. Прафесар эканомікі і сацыялогіі Пражскага (1904—1907) і Гайдэльбергскага (1907—1958, з перапынкамі ў гады нацызму) універсітэтаў.

Альфрэд Вебер
Alfred Weber
Дата нараджэння 30 ліпеня 1868(1868-07-30)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 2 мая 1958(1958-05-02)[3][1][…] (89 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Макс Вебер[d]
Маці Helene Weber[d]
Род дзейнасці эканаміст, педагог, сацыёлаг, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера эканоміка, сацыялогія
Месца працы
Навуковая ступень доктарская ступень[d][5]
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Густаў фон Шмолер[d][7]
Вядомыя вучні Norbert Elias[d] і Эрых Фром
Партыя
Член у
Узнагароды
Ордэн за заслугі ў мастацтве і навуцы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

У 1909 годзе прапанаваў тэорыю размяшчэння прамысловасці, згодна з якой прамысловае прадпрыемства імкнецца заняць найбольш выгаднае месца ў адносінах да крыніц сыравіны і рынку працоўнай сілы, якая забяспечвае найменшыя выдаткі для прадпрымальнікаў. «Сацыялогія гісторыі і культуры» Вебера сфармавалася пад уплывам М. Вебера і В. Дыльтэя.

Гісторыю, паводле Вебера, можна раздзяліць на сацыяльны (фарміраванне сацыяльных інстытутаў і структуры), цывілізацыйны (паступальнае развіццё тэхнікі і прыродазнаўства, якое вядзе да ўніфікацыі цывілізацыі) і культурны (творчасць — мастацтва, рэлігія і філасофія) працэсы. Яны звязаны, але працякаюць па розных законах. Спецыфічнасць гістарычных і сацыяльных зменаў пэўнай эпохі Вебер звязваў з ірацыянальным характарам культурнага працэсу, творцам якога з’яўляецца інтэлектуальная эліта. Такім чынам, гісторыяй, паводле Вебера, кіруе гульня духоўных сіл.

Зноскі

  1. а б Alfred Weber // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag
  2. Brozović D., Ladan T. Alfred Weber // Hrvatska enciklopedijaLZMK, 1999. — 9272 с. — ISBN 978-953-6036-31-8
  3. Вебер Альфред // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  4. а б Вебер Альфред // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  5. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 2 красавіка 2015.
  6. а б Матэматычная генеалогія — 1997.
  7. Матэматычная генеалогія — 1997. Праверана 5 верасня 2018.