Альшанскае (возера, Шумілінскі раён)

Альша́нскае — возера ў Беларусі, у Шумілінскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Заходняя Дзвіна, за 20 км у напрамку на паўднёвы захад ад гарадскога пасёлка Шуміліна, каля вёскі Альшанікі.

Альшанскае
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 137,6 м
Даўжыня 0,6 км
Шырыня 0,43 км
Плошча 0,21 км²
Аб’ём 0,00025 км³
Даўжыня берагавой лініі 1,79 км
Найбольшая глыбіня 1,8 м
Басейн
Плошча вадазбору 11,4 км²
Упадаюць ручай
Выцякаюць ручай
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Альшанскае (Беларусь)
Альшанскае
Альшанскае
Альшанскае (Віцебская вобласць)
Альшанскае
Альшанскае
Map

Плошча паверхні возера 0,21 км². Даўжыня 0,6 км, найбольшая шырыня 0,43 км, даўжыня берагавой лініі 1,79 км. Найбольшая глыбіня 1,8 м. Аб’ём вады ў возеры 0,25 млн м³. Плошча вадазбору 11,4 км².
Катлавіна возера круглаватай формы. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі пераважна пясчаныя, месцамі сплавінныя. Уздоўж заходняга і паўднёва-заходняга берагоў забалочаная пойма. Выцякае ручай у Заходнюю Дзвіну.

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1). — С. 289.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 31. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
  • Ліст карты N-38-36. Выданне 1991 г. Стан мясцовасці на 1987 г. (руск.)

Спасылкі правіць