Аляксандра Адольфаўна Ізмайловіч

рэвалюцыянерка, палітык (1878—1941)
(Пасля перасылкі з Аляксандра Ізмайловіч)

Алякса́ндра Адо́льфаўна Ізмайло́віч (1878, Санкт-Пецярбург — 11 верасня 1941, Мядзведзеўскі лес, каля горада Арол) — рэвалюцыянерка, член партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў і Лятучага баявога атрада Паўночнай вобласці. Удзельніца замаху на мінскага губернатара Паўла Курлова (разам з Іванам Пуліхавым). Сястра Кацярыны Ізмайловіч.

Аляксандра Адольфаўна Ізмайловіч
Дата нараджэння 1878
Месца нараджэння
Дата смерці 11 верасня 1941(1941-09-11)
Месца смерці
Грамадзянства
Партыя
Род дзейнасці палітык, рэвалюцыянерка

Біяграфія правіць

Паводле паходжання дваранка, нарадзілася ў сям’і афіцэра-артылерыста. У 1901 годзе ўступіла ў партыю сацыялістаў-рэвалюцыянераў. Удзельнічала ў Рэвалюцыі 1905—1907 гадоў. Была ў шэрагах Лятучага баявога атрада Паўночнай вобласці.

14 студзеня 1906 ўдзельнічала разам з эсэрам Іванам Пуліхавым у замаху на мінскага губернатара Паўла Курлова і паліцмайстра Норава. Пуліхаў кінуў у Курлова бомбу, якая не выбухнула. Ізмайловіч адкрыла агонь з пісталета ў паліцмайстра Норава. Пусціўшы 5 куль, яна параніла радавога Захара Патапава і паштальёна Фаму Ганчарыка, якія стаялі сярод публікі. Пуліхаў і Ізмайловіч былі арыштаваныя на месцы. Пры арышце ў іх былі адабраныя пісталеты сістэмы «Браўнінг». Праз агляданне зброі было ўстаноўлена, што з пісталета Ізмайловіч было выпушчана 5 патронаў, а ў Пуліхава — ніводнага. Абодва ўтрымліваліся ў Пішчалаўскім замку. Суд прысудзіў абодвух удзельнікаў замаху да смяротнага пакарання, аднак прысуд Ізмайловіч быў заменены бестэрміновай катаргай.

На Нерчынскай катарзе пазнаёмілася з Марыяй Спірыдонавай, Ірынай Кахоўскай і іншымі дзеячамі ПСР, якія адбывалі там пакаранне.

Ізмайловіч была вызвалена ў выніку Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года. У якасці партыйнай прапагандысткі і арганізатаркі працавала ў Чарнігаўскай губерні сярод сялян. Да восені 1917 года прыехала ў Петраград, балатавалася ў члены Устаноўчага Сходу ад Петраграда, але не прайшла. На ўстаноўчым з’ездзе Партыі левых эсэраў 19—27 лістапада была абрана ў члены ЦК. Прымала ўдзел у Кастрычніцкай рэвалюцыі. Уваходзіла ў леваэсераўскую фракцыю УЦВК 2—4-га скліканняў. Са снежня 1917 года была членам Прэзідыума УЦВК. Пры ўтварэнні блока бальшавікоў і левых эсэраў вызначалася членам СНК (наркамам палацаў Рэспублікі), але па рашэнні ЦК ПЛСР яе пакінулі на партыйнай працы.

У красавіку—траўні 1918 года Ізмайловіч кіравала арганізацыйна-прапагандысцкім аддзелам Сялянскай секцыі УЦВК. У леваэсэраўскім мецяжы 6 ліпеня 1918 года ўдзелу не прымала, але ўсё роўна была арыштаваная, праз некаторы час вызвалена. У выдавецтве ПЛСР «Рэвалюцыйны сацыялізм» выпусціла брашуру «Паслякастрычніцкія памылкі», у якой крытыкавала камбеды і чырвоны тэрор.

Пачынаючы з 1919 года Ізмайловіч неаднаразова пераследавалася з боку бальшавіцкай улады. Была ў ссылцы з 1923 года. У 1937 годзе Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР была асуджаная да 10 гадоў пазбаўлення волі па абвінавачванні ў прыналежнасці да тэрарыстычнай арганізацыі, а 8 верасня 1941 года прысуджаная да смяротнага пакарання. Разам з іншымі палітычнымі зняволенымі была расстраляная 11 верасня ў Мядзведзеўскім лесе пад Арлом.

Рэабілітавана па справах 1937 і 1941 гадоў у 1957 годзе, па справах 1920-х — пачатку 1930-х гадоў — у 1989 годзе.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць