Аляксандра Альгердаўна

жонка Земавіта IV Плоцкага

Аляксандра (каля 1370 — 19.6.1434) — княгіня мазавецкая, жонка князя Земавіта IV.

Аляксандра Альгердаўна
Нараджэнне не раней за 1368 і не пазней за 1370
Смерць 20 красавіка 1434
Род Гедзімінавічы
Бацька Альгерд
Маці Ульяна Аляксандраўна
Муж Земавіт IV Плоцкі[1]
Дзеці Яўхімія Мазавецкая[d], Марыя Мазавецкая[d], Цымбурга Мазавецкая[d], Уладзіслаў I Мазавецкі[d], Трайдзень II[d], Казімір II[d], Ядзвіга Мазавецкая[d], Кацярына Мазавецкая, Эмілія Мазавецкая[d], Земавіт V[d], Aleksander Mazowiecki[d] і Ганна Мазавецкая[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Малодшая дачка вялікага князя літоўскага Альгерда і яго жонкі Ульяны Аляксандраўны. Шлюбу Аляксандры папярэднічала дамова 1385 года караля польскага Ягайлы з Земавітам аб тым, што апошні не будзе прэтэндаваць на польскую карону і верне захопленыя раней каронныя землі, за што меў атрымаць ад Ягайлы некаторыя рускія землі. Дадатковай гарантыяй дагавора быў шлюб Аляксандры з Земавітам у лютым 1387 года. Дзякуючы гэтаму, Ягайла заховаўваў прыязныя адносіны з дваром мазавецкіх князёў. Ён імкнуўся забяспечыць Аляксандры і яе дзецям трывалае становішча. Княгіня вызначалася дабрачыннасцю, падтрымлівала Кракаўскі ўніверсітэт, за што была ўключана ў спіс яго ганаровых навучэнцаў. Аўдавела ў 1425 (або 1426), мела шматлікіх нашчадкаў, у т.л. сыноў Земавіта V (князь раўскі, гастынінскі, сахачаўскі), Аляксандра (бікуп трыдэнцкі, патрыярх аквілейскі), Казіміра ІІ (князь белзскі), Трайдзеня ІІ (князь мазавецкі), Уладзіслава І (князь плоцкі), дачок Кацярыну (жонка літоўскага князя Міхаіла Жыгімонтавіча), Офку (жонка цешынскага кн. Баляслава І), Цымбарку (жонка герцага Эрнста Жалезнага Габсбурга), Эмілію (жонка столпскага князя Багуслава).

Крыніцы

правіць
  1. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.

Літаратура

правіць