Аляксандра Уладзіміраўна Гурко

Аляксандра Уладзіміраўна Гурко (дзявочае Верашчагіна; нар. 7 кастрычніка 1961, Мінск) — беларускі этнолаг. Доктар гістарычных навук (2003)[1].

Аляксандра Уладзіміраўна Гурко
Дата нараджэння 7 кастрычніка 1961(1961-10-07) (62 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці гісторык, рэлігіязнавец, этнолаг
Месца працы
Навуковая ступень доктар гістарычных навук (2003)
Навуковае званне
Альма-матар
Прэміі

Біяграфія

правіць

Скончыла ў 1983 годзе БДУ. З 1987 года ў Беларускім музеі гісторыі рэлігіі. З 1995 года ў Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору НАН Беларусі, з 2006 года загадчыца аддзела[1].

Навуковая дзейнасць

правіць

Даследуе асаблівасці царкоўнага жыцця беларусаў (праваслаўных, католікаў і пратэстантаў), гісторыю канфесій на тэрыторыі Беларусі, сучасную канфесійную структуру беларускага грамадства, ролю, месца і асаблівасці рэлігійнай абраднасці ў ім. Аўтар кніг «Святы, абрады і таінствы ў жыцці хрысціян Беларусі» (2009), вучэбных дапаможнікаў «Праваслаўныя святы на Беларусі» (2001), «Хрысціянскія святы на Беларусі» (2005). Адзін з аўтараў кнігі «Гісторыя канфесій на Беларусі ў другой палове XX стагоддзя» (1999), «Гісторыя канфесій на Беларусі: мінулае і сучаснасць», «Беларусь на мяжы тысячагоддзяў» (абедзве 2000), «Беларусы, Т. 6. Грамадскія традыцыі» (2002), «Беларусы. Т. 10. Славянскія этнакультурныя традыцыі» (2007), «Беларусы. Сучасныя этнакультурныя працэсы» (2009), «Этнакультурныя працэсы ва Усходнім Палессі ў мінулым і сучасным» (2010), «Хто жыве ў Беларусі» (2012)[1].

Узнагароды

правіць

Лаўрэатка прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» (2008)[1].

У шлюбе з этнолагам Аляксандрам Гурко.

Крыніцы

правіць
  1. а б в г Т. А. Сінькевіч. Гурко Аляксандра Уладзіміраўна // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2012. — Т. 3. — 688 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0662-8.

Літаратура

правіць