Аляксандр Іванавіч Грачышнікаў
Аляксандр Іванавіч Грачышнікаў (22 лістапада 1938, г. Тагучын, Новасібірская вобласць) — беларускі архітэктар.
Аляксандр Іванавіч Грачышнікаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 22 лістапада 1938 (84 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Член у |
БіяграфіяПравіць
Скончыў у 1966 годзе Новасібірскі інжынерна-будаўнічы інстытут. Працаваў архітэктарам у Новасібірску, з 1971 года — галоўны архітэктар праектаў у Віцебскграмадзянпраекце.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1972 года. Пражывае ў Віцебску.
ТворчасцьПравіць
Асноўныя працы: школа павышэння кваліфікацыі (1976) і інтэрнаты (1981) Віцебскага ветэрынарнага інстытута, жылыя дамы па праспекце Будаўнікоў (1981, з А. В. Асяненкам), 290-кватэрны жылы дом па вул. Чкалава (1984, з А. В. Асяненкам) у Віцебску.
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Гречишников Александр Иванович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др.. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)