Аляксандр Іванавіч Разганаў
Аляксандр Іванавіч Разганаў (6 лютага 1953, в. Прудок, Слаўгарадскі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.
Аляксандр Іванавіч Разганаў | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Міхаіл Мясніковіч Андрэй Кабякоў |
||||||
Нараджэнне |
6 лютага 1953 (72 гады) |
||||||
Адукацыя | |||||||
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 6 лютага 1953 года ў в. Прудок Слаўгарадскага раёна Магілёўскай вобласці.
Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію, вучоны аграном.
Працаваў брыгадзірам паляводчай брыгады ў калгасе «Зара» Слаўгарадскага раёна; начальнікам вытворчага ўчастка аддзялення Рагі; намеснікам старшыні калгаса «Савецкая Беларусь» Слаўгарадскага раёна; намеснікам старшыні, старшынёй калгаса «Зара» Слаўгарадскага раёна; намеснікам старшыні па пытаннях раслінаводства камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта; старшынёй Магілёўскага раённага выканаўчага камітэта.
З'яўляўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь першага і чацвёртага скліканняў, быў намеснікам старшыні Пастаяннай камісіі па аграрных пытаннях.
Выбіраўся дэпутатам Міжпарламенцкай Асамблеі Еўразійскай эканамічнай супольнасці, членам Камісіі па аграпрамысловай палітыцы, прыродакарыстанні і экалогіі.
У 2012—2016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.
Узнагароды
правіцьУзнагароджаны ордэнам Пашаны, ганаровымі граматамі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Міжпарламенцкай Асамблеі Еўразійскай эканамічнай супольнасці, ордэнам свяціцеля Кірылы Тураўскага. Мае Падзяку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Асабістае жыццё
правіцьЖанаты, мае дзвюх дачок.
Зноскі
Спасылкі
правіць- Дасье на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь(недаступная спасылка) (бел.)