Аляксандр Ігнатавіч Уласавец
Аляксандр Ігнатавіч Уласаве́ц (26 ліпеня (8 жніўня) 1901—23 студзеня 1945) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, палкоўнік, Герой Савецкага Саюза (26.10.1943).
Уласавец Аляксандр Ігнатавіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 8 жніўня 1901 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 23 студзеня 1945 (43 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | чыгуначныя войскі |
Гады службы | 1922—1945 |
Званне |
гвардыі |
Камандаваў | 224-ы гвардзейскі стралковы полк |
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні |
Біяграфія
правіцьА. І. Уласавец нарадзіўся ў вёсцы Лапацічы Слуцкага павета (зараз у Слуцкім раёне Мінскай вобласці). Падчас Грамадзянскай вайны ў 1918—1920 гг. у партызанах. Скончыў будаўнічы тэхнікум. У Чырванай Арміі з 1922 года, служыў у 7-м асобным чыгуначным батальёне[1]. У 1928 годзе скончыў Ленінградскую школу ваенных зносін. Служыў у Разані, на Далёкім Усходзе.
Падчас Вялікай Айчыннай вайны з 1942 года на Сталінградскім, Стэпавым, 2-м Украінскім франтах. З 14 красавіка па 14 снежня 1943 года камандзір 224-га гвардзейскага стралковага палка (72-я гвардзейская стралковая дывізія, 7-я гвардзейская армія, Стэпавы фронт)[2]. Полк пад яго камандаваннем вызначыўся ў верасні 1943 года ў баях на тэрыторыі Днепрапятроўскай вобласці (Украіна) пры фарсіраванні ракі Днепр у раёне сяла Барадаеўка Верхнедняпроўскага раёна. У 1944—1945 гг. А. І. Уласавец начальнік штаба 5-й чыгуначнай брыгады. Удзельнічаў у Люблінска-Брэсцкай наступальнай аперацыі, вызваленні Брэста.
Загінуў на тэрыторыі Польшчы пры аглядзе чыгуначнага моста праз раку Нер (прыток Варты) 23 студзеня 1945 г. Пахаваны ў брацкай магіле ў парку імя 1 Мая ў Брэсце.
Узнагароды
правіцьПамяць
правіцьУ 1970 годзе на радзіме Героя ў вёсцы Лапацічы Слуцкага раёна устаноўлена мемарыяльная дошка. Яго імем названа адна з вуліц Слуцка.
Зноскі
- ↑ Герои Советского Союза Архівавана 13 мая 2015. (руск.) // Афіцыйны сайт Слуцкага райвыканкама
- ↑ Аляксандр Ігнатавіч Уласавец на сайце «Героі краіны»
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 218. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0263-6 (Т. 16).
- Навечно в сердце народном: Справочник / Главный ред. И. П. Шамякин. — 3-е изд., испр. и доп. — Мн.: БелСЭ, 1984. — 607 с. — 65 000 экз. (руск.)
Спасылкі
правіць- Аляксандр Ігнатавіч Уласавец на сайце «Героі краіны»
- Уласовец Александр Игнатьевич(недаступная спасылка) на сайце Міністэрства абароны Расіі (руск.)
- Герои Советского Союза Архівавана 13 мая 2015. (руск.) // Афіцыйны сайт Слуцкага райвыканкама
- 5-я отдельная железнодорожная бригада Архівавана 4 кастрычніка 2013. (руск.)
- Достопримечательности Слуцкого района(недаступная спасылка) (руск.)