Аляксандр Аляксандравіч Азараў

прадстаўнік BYPOL

Аляксандр Аляксандравіч Азараў — беларускі сілавік, палітык.

Аляксандр Аляксандравіч Азараў
Аляксандр Азараў на канферэнцыі ў Варшаве ў 2022 годзе
Аляксандр Азараў на канферэнцыі ў Варшаве ў 2022 годзе
Нараджэнне 4 лютага 1977(1977-02-04)[1] (47 гадоў)
Член у
Адукацыя
Месца працы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся 4 лютага 1977[6] года ў Мінску. Бацька працаваў будаўніком, маці - інжынерам. Калі бацька загінуў на будоўлі, Аляксандру было 11 гадоў. Пасля ягонай смерці сям’і вылучылі новую кватэру ў цэнтры горада, а сын пайшоў у добрую школу, што вызначыла далейшы лёс[7].

Паводле ягоных словаў, у сярэдзіне 1990-х хадзіў «на мітынгі побач з Пазняком», аднак пазней расчараваўся ў апазіцыі і не бачыў у ёй сілы, якая можа зрынуць Лукашэнку[7].

З канца 1990-х Азараў працаваў следчым у розных упраўленнях унутраных спраў Мінска, расследаваў крымінальныя злачынствы[7].

У 2000 годзе скончыў Беларускі недзяржаўны інстытут правазнаўства, пасля, калі працаваў следчым па эканамічных справах, скончыў БДЭУ[8].

Служыў у Галоўным упраўленні наркакантролю і супрацьдзеянні гандлю людзьмі МУС (ГУНіСГЛ)[8]. З 2008 года працаваў намесніка начальніка аддзела 3-га ўпраўлення ГУБАЗіКа, куды кіраўніком быў прызначаны ягоны былы начальнік па ГУНіСГЛ Алег Пякарскі[8]. У сферу адказнасці Аляксандра Азарава ўваходзілі справы, звязаныя з гандлем людзьмі і дзейнасцю груповак футбольных фанатаў[7]. Паколькі праца вымагала наладжвання ўзаемаадносін з прадстаўнікамі спецслужбаў замежных дзяржаў, скончыў МДЛУ па спецыяльнасці «англійская мова»[8].

Пайшоў з ГУБАЗіКа ў 2019 годзе праз канфлікт з кіраўніцтвам[7], у прыватнасці з Міхаілам Бедункевічам[8]. Да сярэдзіны жніўня 2020 года працаваў выкладчыкам у Акадэміі МУС, меў званне падпалкоўніка[7].

Пасля фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў, масавых пратэстаў і іх брутальнага здушэння рэжымам Лукашэнкі, у кастрычніку 2020 года стаў адным з кіраўнікоў ініцыятывы BYPOL, створанай былымі сілавікамі, што выступалі супраць рэпрэсій і гвалту і былі не згодныя з палітыкай Лукашэнкі. У той час ён ужо выехаў з Беларусі з прычыны арышту былых сілавікоў[7].

У лістападзе 2021 года BYPOL прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем», а ў канцы жніўня 2022 года Вярхоўны суд Беларусі прызнаў арганізацыю «тэрарыстычнай»[6].

9 жніўня Аляксандр Азараў стаў прадстаўніком Кабінета Ціханоўскай у аднаўленні правапарадку. Адным з асноўных кірункаў яго дзейнасці была падрыхтоўка плана «Перамога»[7].

У Мінскім гарадскім судзе 15 лютага 2024 года ў межах спецыяльнай вытворчасці асудзілі заснавальнікаў і экс-удзельнікаў арганізацыі былых сілавікоў BYPOL Аляксандра Азарава, Мацвея Купрэйчыка, Ігара Лобана, Андрэя Астаповіча, Уладзіміра Жыгара і Алега Талерчыка. Суддзя Дзіна Кучук прызначыла фігурантам справы паводле 13 крымінальных артыкулаў ад 11 да 25 гадоў зняволення і штраф на агульную суму больш чым 350 000 еўра. Аляксандра Азарава абвінавацілі ў «здрадзе дзяржаве» (арт. 356 КК)[6].

У 2024 годзе на выбарах у Каардынацыйную раду 3-га склікання ўзначаліў спіс «Закон і правапарадак»[9]. 22 мая праз бот плана «Перамога» разаслаў заклікі галасаваць на выбарах і падтрымаць ягоны спіс[10]. Гэтыя дзеянні былі ўспрыняты як злоўжыванне, якое можа паставіць пад пагрозу людзей унутры Беларусі. Святлана Ціханоўская заявіла, што рассылка не была ўзгодненая ні з яе Офісам, ні з Абʼяднаным пераходным кабінетам, таму Азарава пазбавілі доступу да чат-боту плана «Перамога»[11].

23 мая сітуацыю з рассылкай Азаравым паведамлення праз чат-бот разглядзела Выбарчая камісія па выбарах у Каардынацыйную раду. Сябры камісіі прынялі рашэнне зняць з выбараў увесь спіс «Закон і правапарадак», калі Аляксандра Азараў добраахвотна не адмовіцца балатавацца ў Каардынацыйную раду[12].

Раніцай наступнага дня спіс «Закон і правапарадак» адмовіўся прыняць ультыматум Выбарчай камісіі[13]. Следам на пасяджэнні камісіі было прынята рашэнне зняць з гонкі ўвесь спіс «Закон і правапарадак»[14].

Жанаты, мае дзвюх дочак[8], з якімі жыве ў Варшаве.

Зноскі

  1. https://prisoners.spring96.org/be/person/aljaksandr-aliaksandravich-azarau
  2. а б в г д https://news.zerkalo.io/economics/20743.html
  3. https://web.archive.org/web/20221019032030/https://tsikhanouskaya.org/en/events/news/e1e57cee6d4a3a9.html
  4. https://web.archive.org/web/20210811131233/https://rejestr.io/krs/901805/fundacja-bypol
  5. а б https://web.archive.org/web/20220929230642/https://news.zerkalo.io/economics/20743.html
  6. а б в Аляксандр Азараў — Палітычныя вязні ў Беларусі. prisoners.spring96.org. Праверана 24 мая 2024.
  7. а б в г д е ё ж Свабода, Радыё. Хто такі Аляксандар Азараў, які заняў у кабінэце Ціханоўскай месца прадстаўніка ў аднаўленьні правапарадку . Радыё Свабода (10 жніўня 2022). Праверана 24 мая 2024.
  8. а б в г д е «Власти провели совещания по поводу создания Кабинета. Решение — наказать виновных». Александр Азаров о новой должности, деньгах и прогнозах (руск.). Зеркало (26 жніўня 2022). Праверана 24 мая 2024.
  9. Апублікавалі спісы кандыдатаў у новы склад Каардынацыйнай рады . Наша Ніва (27 красавіка 2024). Праверана 24 мая 2024.
  10. Падпісаным на план «Перамога» прыйшло апавяшчэнне: галасуйце за Азарава. Што адбываецца і ў чым небяспека . Наша Ніва (22 мая 2024). Праверана 24 мая 2024.
  11. Ціханоўская: Забралі ў Азарава доступ да чат-бота «Перамога» . Наша Ніва (22 мая 2024). Праверана 24 мая 2024.
  12. Азарава прымушаюць зняцца з выбараў у Каардынацыйную раду . Наша Ніва (23 мая 2024). Праверана 24 мая 2024.
  13. Азараў адмовіўся здымацца з выбарчай гонкі ў Каардынацыйную раду . Наша Ніва (24 мая 2024). Праверана 24 мая 2024.
  14. Блок Азарава знялі з выбараў у Каардынацыйную раду . Наша Ніва (24 мая 2024). Праверана 24 мая 2024.