Аляксандр Андрэевіч Станкевіч

Аляксандр Андрэевіч Станке́віч, у манастве Анатолій (1821 — 6 мая 1903) — беларускі праваслаўны царкоўны дзеяч, гісторык, публіцыст. Кандыдат багаслоўя (1853).

Аляксандр Андрэевіч Станкевіч
Дата нараджэння 1821
Дата смерці 6 мая 1903(1903-05-06)
Грамадзянства
Род дзейнасці гісторык, публіцыст, рэлігійны дзеяч
Месца працы
Альма-матар

З сям’і святара Мінскай епархіі. У 1853 годзе скончыў Пецярбургскую духоўную акадэмію. У 1848 годзе прыняў манаства. З 1853 года інспектар Мінскай духоўнай семінарыі. У 1860—1868 гадах рэктар Полацкай духоўнай семінарыі. У 1879 годзе настаяцель царквы расійскага пасольства ў Грэцыі. З 1886 года епіскап балцкі. Друкаваў свае гістарычна-публіцыстычныя і багаслоўскія працы ў Мінскіх, Літоўскіх і Гродзенскіх «Епархиальных ведомостях».[1]

Зноскі

Літаратура

правіць