Аляксандр Валер’евіч Паўлавец

беларускі футбаліст

Аляксандр Паўлавец (нар. 13 жніўня 1996, Барысаў) — беларускі футбаліст, абаронца грэчаскага клуба «Ламія» (у арэндзе з «Арэнбурга»). Ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі (2017—2021).

Футбол
Аляксандр Паўлавец
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Аляксандр Валер’евіч Паўлавец
Нарадзіўся 13 жніўня 1996(1996-08-13)[1][2] (27 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 185 см
Вага 79 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Грэцыя Ламія
Нумар 22
Клубная кар’ера[* 1]
2013—2015 Беларусь БАТЭ (Барысаў) 0 (0)
2015   Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 8 (0)
2016—2018 Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 63 (3)
2016   Беларусь Нёман (Гродна) 15 (0)
2019—2020 Беларусь Дынама (Брэст) 43 (1)
2020—2022 Расія Растоў 5 (0)
2021—2022   Украіна Колас (Каваліўка) 11 (0)
2022   Польшча Варта (Познань) 4 (0)
2022— Расія Арэнбург 7 (0)
2023—   Грэцыя Ламія 3 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2012—2013 Беларусь Беларусь (да 17) 5 (1)
2014 Беларусь Беларусь (да 19) 3 (0)
2015—2018 Беларусь Беларусь (да 21) 20 (0)
2017 Беларусь Беларусь B 1 (0)
2017—2021 Беларусь Беларусь 8 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 19 ліпеня 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 1 красавіка 2021
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клубная кар’ера Правіць

Выхаванец барысаўскай ДЮСШ-2, з 2013 года пачаў выступаць за дубль мясцовага БАТЭ. Увосень 2014 года ў складзе моладзевай каманды БАТЭ выступаў у Юніёрскай лізе УЕФА (правёў 5 матчаў). Часам таксама прыцягваўся да асноўнай каманды, але так і не дэбютаваў за яе.

У сакавіку 2015 года быў аддадзены ў арэнду клубу «Тарпеда-БелАЗ»[3]. Спачатку выступаў за дубль жодзінцаў, але ў верасні 2015 года здолеў замацавацца ў асноўным складзе на пазіцыі цэнтральнага абаронцы. Па заканчэнні сезона, у снежні 2015 года, «Тарпеда-БелАЗ» скарысталася магчымасцю першачарговага выкупу футбаліста, у выніку Аляксандр стаў іграком аўтазаводцаў на трывалай аснове[4].

У жніўні 2016 года быў арандаваны гродзенскім «Нёманам»[5]. У складзе гродзенцаў стаў асноўным цэнтральным абаронцам. Па заканчэнні сезона 2016 вярнуўся ў Жодзіна[6]. У сезоне 2017 замацаваўся ў аснове «Тарпеда-БелАЗ». У лістападзе 2017 года падпісаў з «аўтазаводцамі» новы двухгадовы кантракт[7].

У жніўні 2018 года падпісаў новы доўгатэрміновы кантракт з жодзінцамі[8]. У студзені 2019 года дамовіўся аб датэрміновым скасаванні кантракта з клубам, выплаціўшы абумоўленую кампенсацыю[9] і неўзабаве стаў іграком брэсцкага «Дынама»[10]. Пачынаў сезон 2019 на лаўцы запасных, аднак з чэрвеня заваяваў месца ў стартавым складзе і дапамог камандзе стаць чэмпіёнам Беларусі. У снежні 2019 года падоўжыў кантракт з дынамаўцамі да студзеня 2021 года[11].

Летам 2020 года цікавасць да абаронцы сталі праяўляць розныя замежныя клубы. У верасні 2020 года падпісаў пагадненне з «Растовам», якое пачынала дзейнічаць зімой[12], аднак у кастрычніку 2020 года расійскі клуб паведаміў, што абаронца далучыцца да складу ўжо да закрыцця восеньскага трансфернага акна[13]. У складзе «Растова» часцей заставаўся на лаўцы запасных.

У ліпені 2012 года быў аддадзены ў арэнду ўкраінскаму «Коласу» з Каваліўкі[14], дзе гуляў пераважна ў стартавым складзе. У красавіку 2022 года перабраўся ў польскую «Варту»[15]. У маі 2022 года стала вядома, што абаронца пакіне пазнаньскі клуб[16].

У чэрвені 2022 года падпісаў кантракт з «Арэнбургам»[17]. У студзені 2023 года на правах арэнды перабраўся ў грэчаскую «Ламію»[18]. У чэрвені 2023 года стала вядома, што арэнда падоўжана на сезон 2023/24[19].

Міжнародная кар’ера Правіць

Выступаў за юнацкія зборныя Беларусі да 17 і 19 гадоў у кваліфікацыйных раундах чэмпіянату Еўропы.

9 кастрычніка 2015 года дэбютаваў у складзе моладзевай зборнай Беларусі, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у адборачным матчы чэмпіянату Еўропы супраць Турцыі (0:2).

1 чэрвеня 2017 года дэбютаваў за нацыянальную зборную Беларусі, выйшаўшы на замену ў другім тайме таварыскага матча супраць Швейцарыі (0:1). У ліпені 2017 года выступаў за другую зборную Беларусі на Кубку Караля ў Тайландзе.

Дасягненні Правіць

Статыстыка выступленняў Правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2013 дубль БАТЭ   26 0
2014 дубль БАТЭ   27 0
2015 Д1 Тарпеда-БелАЗ   8 0
2016 (1) Д1 Тарпеда-БелАЗ   8 0
2016 (2) Д1 Нёман   15 0
2017 Д1 Тарпеда-БелАЗ   26 1
2018 Д1 Тарпеда-БелАЗ   29 2
2019 Д1 Дынама   23 0
2020 (1) Д1 Дынама   20 1
2020/21 Д1 Растоў   5 0
2021/22 (1) Д1 Колас   11 0
2021/22 (2) Д1 Варта   4 0
2022/23 (1) Д1 Арэнбург   7 0
2022/23 (2) Д1 Ламія   3 0

Заўвагі Правіць

  1. Aleksandr Pavlovets // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Aleksandr Pavlovets // FBref.com
  3. БАТЭ отдал Александра Павловца в аренду "Торпедо-БелАЗ"
  4. "Торпедо-БелАЗ" выкупил у БАТЭ права на Павловца
  5. "Неман" арендовал у "Торпедо-БелАЗ" Александра Павловца
  6. У 19 игроков "Немана" истекли контакты
  7. Павловец и Щербо продолжат выступать за жодинское "Торпедо-БелАЗ"
  8. Павловец и Аффи продлили контракты с "Торпедо-БелАЗ"
  9. "Торпедо-БелАЗ" и Павловец договорились о досрочном расторжении контракта
  10. Александр Павловец подписал контракт с брестским "Динамо"
  11. Павловец и Павлюченко на год продлили контракты с брестским "Динамо"
  12. "Ростов" подтвердил подписание контракта с Александром Павловцом
  13. Павловец присоединится к "Ростову" до 17 октября
  14. "Колос" объявил о подписании Павловца
  15. Александр Павловец - игрок познаньской "Варты"
  16. Александр Павловец покинул "Варту"
  17. Павловец подписал контракт с "Оренбургом"
  18. Павловец стал игроком греческой "Ламии" (руск.). football.by (18 студзеня 2023). Праверана 18 студзеня 2023.
  19. Александр Павловец будет и дальше выступать за "Ламию" (руск.). football.by (27 чэрвеня 2023). Праверана 19 ліпеня 2023.

Спасылкі Правіць