Аляксандр Львовіч Вернікоўскі
Аляксандр Львовіч Вернікоўскі (25 ліпеня 1884, Вільня — 6 ліпеня 1984, Орша) — беларускі праваслаўны святар, грамадскі і культурны дзеяч, педагог.
Аляксандр Львовіч Вернікоўскі | |
---|---|
Адукацыя | |
Месца працы | |
Нараджэнне |
25 ліпеня 1884 |
Смерць |
6 ліпеня 1984 (99 гадоў) |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 25 ліпеня 1884 года ў Вільні. Паходзіў з сям’і псаломшчыка Віленскага Прачысценскага сабора.
У 1893—1897 гадах вучыўся ў Замкавым 2-класным прыходскім вучылішчы. У 1901 годзе скончыў Віленскае андрэеўскае духоўнае вучылішча. У 1901—1907 гадах вучыўся ў Мінскай духоўнай семінарыі. З чэрвеня 1907 года — канцылярскі служачы Віленскага філіяла Дзяржаўнага банка. 5 мая 1908 года прызначаны псаломшчыкам у царкву Казанскага пяхотнага юнкерскага вучылішча. 25 жніўня 1909 года паступіў у Казанскую духоўную акадэмію, скончыўшы якую атрымаў ступень кандыдата багаслоўя. Са жніўня 1914 года — канцылярскі служачы Казанскай кантрольнай палаты. У канцы 1914 года прызначаны намеснікам інспектара Тульскай духоўнай семінарыі; адначасова выкладаў у ёй нямецкую і французскую мовы.
Вярнуўся ў Заходнюю Беларусь у лютым 1922 года. Працаваў псаломшчыкам Нараўскай царквы Белавежскага павета. У 1922—1923 гадах — дырэктар беларускай гімназіі ў Радашковічах. З 16 кастрычніка 1923 года - настаўнік гісторыі, царкоўных спеваў і беларускай мовы ў Віленскай праваслаўнай духоўнай семінарыі. Пэўны час жыў у Беластоку.
Пазней пераехаў у Мінск, дзе служыў настаяцелем Свята-Петрапаўлаўскай царквы на Нямізе. У жніўні 1944 года браў удзел у сходзе духавенства, дзе выступіў з асуджэннем камуністычных парадкаў. Арыштаваны савецкімі ўладамі 3 студзеня 1945 года, асуджаны на 5 гадоў лагераў. Пакаранне адбываў на Урале, у Сібіры і Казахстане.
У Беларусь вярнуўся ў 1950 годзе. Служыў настаяцелем у в. Дварэц (Дзятлаўскі раён) і ў в. Леніна (Слуцкі раён), дзе выйшаў на пенсію. Потым пераехаў да сына Святаслава ў Оршу.
Памёр 6 ліпеня 1984 года ў Оршы.
Гл. таксама
правіцьЗноскі
Літаратура
правіць- Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 1. Абрамовіч—Кушаль. / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Смаленск, 2003. — 480 с. — ISBN 985-6374-04-9.
- Гарбінскі БРД.