Вернікоўскія — беларускі шляхецкі род герба «Яніна». У некаторых Вернікоўскія ужывалі прыдомак «з Алешна». Вядомы ўніяцкі святарскі род [1].

Герб «Яніна»

Себасцьян Вернікоўскі — заснавальнік рода.

Некаторыя вядомыя прадстаўнікі правіць

  • Ян Себастьянавіч Вернікоўскі (нар. 1763) — святар уніяцкай царквы мяст. Станькава Мінскага павета.
  • Леанід-Марцін Себастьянавіч (нар. 1737) — святар уніяцкай царквы, мінскі дэкан з 1763—1766
  • Ян Тамашавіч (нар. 1743) — генерал Мінскага павета.
  • Самуэль Янавіч (нар. 1726) — святар уніяцкай царквы ў в. Засулле Мінскага павета.
  • Карнэль Янавіч (нар. 1754) — святар уніяцкай царквы мяст. Самахвалавічы, дэкан мінскі.
  • Фларыян Леанардавіч (нар. каля 1761) — святар уніяцкай царквы в. Рудзіца
  • Павел Міхалавіч (нар. 1744) — святар уніяцкай царквы мяст. Рубяжэвічы
  • Дамінік Карнэлавіч (нар. 1780) — губернскі сакратар, слуцкі павятовы каморнік
  • Леан Карнэлавіч (нар. 1788) — святар уніяцкай царквы ў в. Засулле
  • Вінцэнт Васільевіч (нар. 1776) — служыў у лейб-гвардыы гусарскім палку, калежскі рэгістратар (1801)
  • Клеменс Васільевіч (нар. 1778) — святар уніяцкай царквы ў в. Чыкі
  • Ян Васільевіч (нар. 1784) — капелан капліцы ў в. Ператрутавічы, рэчыцкага павета
  • Ігнат-Стэфан Фларыянавіч (нар. 1788) — рэгент мінскіх прысутных месцаў
  • Ігнат Паўлавіч (нар. 1770) — святар уніяцкай царквы ў в. Пяцеўшчына (Мінскага павета), экзаменатар Мінскага дэканата.
  • Іпаліт-Апалон Леанавіч (нар. 1815) — канцылярыст мінскай казённай палаты (1835—1848)
  • Аляксандр-Васіль Леанавіч (нар. 1817) — штабс-ратмістр і наглядчык 4-га квартала мяшчанскай часткі гор. Масквы.
  • Ігнат-Казімір Казіміравіч (нар. 1819) — удзельнік паўстання 1863—1864, сасланы ў Сібір, пасля 1871 жыў у г. Марыінску Томскай губ. Памёр у 1874 па дарозе на радзіму.
  • Юзаф Казіміравіч (нар. 1824) — калежскі рэгістратар (1854)

Зноскі

  1. Дз. Ч. Матвейчык [і інш.] Гербоўнік беларускай шляхты / нав. рэд. А. Рахуба. — Мінск: Беларусь, 2014. — Т. 3. — С. 277-292. — 647, [16] л.іл. с. — ISBN 978-985-01-1095-4. (бел.)