Аляксандр Вікенцьевіч Караткевіч

Аляксандр Вікенцьевіч Караткевіч (нар. 1939) — беларускі вучоны ў галіне механізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці.

Аляксандр Вікенцьевіч Караткевіч
Дата нараджэння 1939
Месца працы
Альма-матар
Узнагароды

БіяграфіяПравіць

У 1961 годзе скончыў Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі. Пасля заканчэння інстытута працаваў на Заходняй (Беларускай) машынавыпрабавальнай станцыі інжынерам, кіраўніком лабараторыі (1962—1964), галоўным інжынерам (1964—1972), дырэктарам (1972—1976 i 1981—2002).

Навуковая дзейнасцьПравіць

Аўтар і сааўтар звыш 160 навуковых прац і вучэбных дапаможнікаў, у тым ліку 43 кніг і брашур, а таксама 44 аўтарскіх пасведчанняў на вынаходніцтвы. Унёс уклад у стварэнне і развіццё метадычных асноў выпрабаванняў сельскагаспадарчай тэхнікі, удасканаленне тэхналогій і сродкаў механізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці; спецыяліст у галіне эксплуатацыі сельскагаспадарчай тэхнікі, кіравання якасцю і сертыфікацыі прадукцыі.

Як аўтарытэтны навуковец прыцягваўся да грамадскай навукова-арганізацыйнай дзейнасці ў якасці акадэміка-сакратара Аддзялення механізацыі і энергетыкі ААН РБ (1998—2002), Старшыні Дзяржаўнага экспертнага савета ДКНТ (1996—1999), Старшыні секцыі механізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці і энергетыкі ААН РБ (1992—2002), члена Прэзідыума ААН РБ (1998—2002); члена секцый навукова-тэхнічных саветаў Мінсельгасхарча БССР і РБ, Дзяржаграпрама БССР, Дзяржкамсяльгастэхнікі БССР і інш. Член спецыялізаваных саветаў па абароне дысертацый (1992—2016).

УзнагародыПравіць

Узнагароджаны ордэнам «Працоўнага Чырвонага Сцяга» (1976), медалямі «За працоўную доблесць» (1966), «За доблесную працу» (1970), «Ветэран працы» (1988); медалямі ВДНГ СССР (срэбнымі 1965, 1967, 1978, 1988-двойчы, бронзавымі 1969, 1974); Ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР (1980), Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (1999).