Аляксандр Генадзевіч Хлапонін
Алякса́ндр Гена́дзевіч Хлапо́нін (нарадзіўся 6 сакавіка 1965) — расійскі палітык, губернатар Краснаярскага края з верасня 2002 па 19 студзеня 2010 года.
Аляксандр Генадзевіч Хлапонін | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() | |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Пераемнік | Сяргей Алімавіч Мелікаў | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Аляксандр Іванавіч Лебедзь | ||||||
Пераемнік | Edkham Akbulatov[d] | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Gennady Nedelin[d] | ||||||
Пераемнік | Oleg Budargin[d] | ||||||
Нараджэнне |
6 сакавіка 1965 (58 гадоў)
|
||||||
Веравызнанне | РПЦ | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | палітык | ||||||
Узнагароды | |||||||
![]() |
Нарадзіўся ў г. Каломба (Шры-Ланка) у сям'і перакладчыка савецкага знешнеэканамічнага ведамства. Жанаты, выхоўвае дачку.
БіяграфіяПравіць
- 1989 — скончыў факультэт міжнароднай эканомікі Маскоўскага фінансавага інстытута
- З 1989 — працаваў у знешэканамбанку СССР
- З 1994 — старшыня ўпраўлення банку «Міжнародная фінансавая кампанія»
- 1996: прэзідэнт банка «Міжнародная фінансавая кампанія»
- З мая 1996 — в. а. старшыні ўпраўлення ААТ "Расійскае акцыянернае таварыства па вытворчасці каляровых і каштоўных металаў «Нарыльскі нікель»
- 1998 — сябра рады дырэктараў ААТ «Кольская горна-металургічная кампанія»
- 1996—2001 — старшыня ўпраўлення, генеральны дырэктар РАТ «Нарыльскі нікель»
- Люты 2001: абраны губернатарам Таймырскай (Даўгана-Ненецкай) аўтаномнай акругі
- Верасень 2002 — перамог на выбарах губернатару Краснаярскага края
- (?) Член палітрады партыі «Адзіная Расія»
- (?) Старшыня Савета міжрэгіянальнай асацыяцыі «Сібірскі дагавор»
- У ліпені 2008 года Аляксандру Хлапоніну было прысвоена вайсковае званне палкоўнік.[1]
Губернатар Краснаярскага краяПравіць
На датэрміновых выбарах губернатара Краснаярскага края, прызначаных у сувязі са смерцю губернатара А. Лебедзя ў авіякатастрофе, высунуў сваю кандыдатуру. Датэрміновыя выбары губернатара Краснаярскага края адрозніваліся беспрэцэндэнтнай мабілізацыяй рэсурсаў асноўных кандыдатаў, цвёрдым супрацьстаяннем і разгулам «чорных выбарчых тэхналогій».
8 верасня 2002 года ў першым туры выбараў атрымаў 25 працэнтаў галасоў, саступіўшы старшыне заканадаўчага сходу А. Вусу з 27 працэнтамі, апярэдзіўшы дэпутата Дзярждумы С. Глаз’ева з 20 працэнтамі і мера Краснаярску П. Пімашкова з 15 працэнтамі.
22 верасня ў другім туры атрымаў перамогу, атрымаўшы 48 працэнтаў галасоў супраць 42 у А. Вуса, пры гэтым выйграў амаль на ўсіх тэрыторыях, акрамя Краснаярску і Ачынску, найбольшую падтрымку атрымаў у Нарыльску. Выбарчая камісія Краснаярскага края два разы прызнавала выбары несапраўднымі, але першы раз яе рашэнне было адменена судом, другі раз — Цэнтральнай выбарчай камісіяй Расійскай Федэрацыі, пасля чаго прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, не чакаючы ўступа А. Хлапоніна на пасаду губернатара края, прызначыў яго выканаўцам абавязкаў губернатара края.
Прыступіўшы да выканання абавязкаў губернатара, паабяцаў на працягу двух месяцаў дамагчыся ліквідацыі запазычанасцей па зарплаце перад краявымі бюджэтнікамі, што і было зроблена. У 2003 годзе пераканаў уладальнікаў буйных прадпрыемстваў, размешчаных на тэрыторыі края, перарэгістроўвацца ў краі і плаціць падаткі на яго тэрыторыі, што прывяло да значнага павелічэння прыбытковай часткі бюджэту края. У 2004 годзе выступіў з ініцыятывай правядзення рэферэндуму па аб’яднанні Краснаярскага края з Таймырскім (Даўгана-Ненецкім) і Эвенкійскім аўтаномнымі акругамі, у 2005 годзе адбыўся рэферэндум па аб’яднанні рэгіёнаў. У 2004 годзе ініцыяваў прыняцце закону пра далучэнне гарадоў Каеркан, Талнах і пасёлка Снежнагорск да горада Нарыльск.
Карыстаецца папулярнасцю ў насельніцтва края. Імідж не псуюць нават дробныя здарэнні ў жыцці губернатара. Напрыклад, падзенне з матацыкла на вачах у публікі ў перапынку хакейнага матчу ў Краснаярску. Ці выкладзеныя ў інтэрнэт ролікі, у якіх ён мацюкаецца.
УзнагародыПравіць
- Ордэн «За заслугі перад Айчынай» IV ступені (3 красавіка 2008) — за вялікі ўнёсак у сацыяльна-эканамічнае развіццё края[2]
- Ордэн Пашаны (15 красавіка 1998) — за вялікі ўнёсак у вытворчасць каляровых і каштоўных металаў, шматгадовая добрасумленная праца на прадпрыемствах і ў арганізацыях акцыянернага таварыства «Нарыльскі камбінат» (Таймырская (Даўгана-Ненецкая) аўтаномная акруга)[3]
- Ордэн святога балагвернага князя Данііла Маскоўскага (РПЦ, 2005)[4]
- Ганаровы грамадзянін Нарыльску [5]
- Ганаровы чыгуначнік (2005)[6] — за ўнёсак у развіццё транспартнай чыгуначнай сферы [7]
Зноскі
- ↑ Взгляд (руск.)
- ↑ Указ Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі ад 03.04.2008 № 446 Архівавана 7 студзеня 2012. (руск.)
- ↑ Указ Прэзідэнта РФ ад 15 красавіка 1998 г. № 392
- ↑ Губернатар Краснаярскага края Аляксандр Хлапонін ганараваны ордэна Св. Данііла Маскоўскага (руск.)
- ↑ Рашэнне Гарадскога Савета адзінага муніцыпальнага ўтварэння «горад Нарыльск» ад 11 кастрычніка 2002 г. № 24-305 «Пра прысваенне звання „Ганаровы грамадзянін гораду Нарыльск“ Хлапоніну Аляксандру Генадзевічу» Архівавана 22 красавіка 2013. (руск.)
- ↑ Губернатар Краснаярскага края Аляксандр Хлапонін стаў «Ганаровым чыгуначнікам Расіі». Архівавана 1 верасня 2009.
- ↑ «Візітная картка гораду на Енісеі», газета «Северная магистраль» 10 чэрвеня 2005 (руск.)
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Аляксандр Генадзевіч Хлапонін
- Старонка А. Г. Хлапоніна на сайце Краснаярскага края Архівавана 18 красавіка 2008. (руск.)
- Інтэрвію А. Г. Хлапоніна Архівавана 27 верасня 2007. (руск.)
- Аляксандр Хлапонін. Губернатар Краснаярскага края (руск.)
- Асабісты сайт А. Г. Хлапоніна (руск.)