Аляксандр Гроза
Алякса́ндр Ка́раль Гро́за (польск.: Aleksander Groza; 30 чэрвеня 1807, в. Закрынічча, цяпер Вінніцкая вобласць, Украіна — 3 лістапада 1875, Халаімгарадок, цяпер Андрушоўскі раён, Жытомірская вобласць) — польскі паэт, празаік, драматург; прадстаўнік т.зв. «украінскай школы» польскага рамантызму.
Аляксандр Гроза | |
---|---|
польск.: Aleksander Groza | |
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 30 чэрвеня 1807[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 3 лістапада 1875[1][2] (68 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт, пісьменнік, літаратар, публіцыст |
Мова твораў | польская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
![]() |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў багатай шляхецкай сям’і. Яго бацька быў вядомым валынскім памешчыкам. Брат пісьменніка Сільвестра Венжыка. Аляксандр атрымаў досыць добрую адукацыю спачатку на медыцынскім факультэце Віленскага ўніверсітэта, затым у Дэрпцкім універсітэце. Дэбютаваў у друку ў віленскім штогодніку «Noworocznik litewski na rok 1831». У 1837—1841 гадах рэдагаваў і выдаваў у Вільні штогадовы альманах «Rusałka» («Русалка»).
У 1840-я гады жыў у сяле, якое атрымаў у спадчыну ва Украіне, дзе займаўся літаратурнай працай. У 1850 г. пераехаў у Бярдзічаў, затым у Жытомір, дзе прысвяціў сябе выпуску танных навучальных і літаратурных выданняў для бедных і іншай дабрачыннай дзейнасці.
Пахаваны на могілках с. Безыменнае каля свайго брата Сільвестра Венжыка Грозы.
Творчасць
правіцьПісаў вершы і паэмы на гістарычную («Магілы») і фальклорную тэматыку («Помета Чорнага Бога», «Аліна» і інш.). Выкарыстоўваў і творча асэнсоўваў беларускі фальклор («Марына. Беларуская аповесць», «Глухое возера. Беларуская аповесць»). Аўтар паэтычнага зборніка «Паэзія» (1835), паэм «Канёўскі стараста» (1836), «Сарока» (1838), «Пра памерлыя душы» (1848), «Марцін» (1849), «Смяцінскі» (1860), драмы «Грыць» (1858) і інш. У альманаху «Rubon» («Рубон») змясціў тэксты беларускіх народных песень, этнаграфічныя матэрыялы.
У лісце да польскага пісьменніка і публіцыста Міхала Грабоўскага пісаў[3]:
Браты Грымалоўскія хочуць свой беларускі дыялект вывесці з усеагульнага забыцця; яны збіраюць народныя песні, прыглядаюцца да яго прыгажосці ды своеасаблівасці. Заахвочваю – як магу – гэтых найлепшага жадання маладых людзей. Я не так даўно пісаў да аднаго з іх, выказваючы яму, якая яго чакае слава, калі пакладзе кутні камень новай, славянскага роду літаратуры. Дзіўная рэч, але над гэтым дыялектам ніхто не хацеў задумацца. Размаўляе на ім колькі губерняў, і ён сапраўдная мяжа паміж польскаю ды расейскаю мовамі. |
Зноскі
- ↑ а б Aleksander Karol Groza // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
- ↑ а б в г д http://tnk.krakow.pl/czlonkowie/groza-aleksander-karol/ Праверана 30 жніўня 2022.
- ↑ Знайшліся мемуары пра арыстакратаў, якія захапляліся беларускаю моваю
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Аляксандр Гроза
- Гроза, Александр // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.