Аляксандр Калам
Аляксандр Калам (фр.: Alexandre Calame; 28 мая 1810, Вевэ — 19 сакавіка 1864, Ментона) — швейцарскі мастак. Эпічныя, пераважна альпійскія пейзажы мелі вялікую папулярнасць у XIX стагоддзі і аказалі значны ўплыў на далейшае развіццё пейзажнага жанру.
Аляксандр Калам | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 28 мая 1810[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 19 сакавіка 1864[4] (53 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Жан-Баптыст Артур Калам[d] |
Род дзейнасці | мастак, мастак-гравёр |
Жанр | пейзаж |
Вучоба | |
Уплыў на | Жан-Баптыст Артур Калам[d], Міхаіл Спірыдонавіч Эрасі[d] і Эжэн Кастэльно[d] |
Член у | |
![]() |
Жыццё і творчасцьПравіць
Нарадзіўся ў сям’і разьбяра па мармуры. З 15 гадоў працаваў у банку. Маляваць пачаў яшчэ ў юнацтве, пераважна пейзажы Швейцарыі. У 1829 годзе, пры фінансавай падтрымцы свайго працадаўцы, банкіра Дыядаці, бярэ ўрокі ў мастака Франсуа Дзідэ. Праз некалькі месяцаў навучання Калам вырашаецца прысвяціць сваё жыццё мастацкай творчасці.
Пачынаючы з 1835 года жывапісец выстаўляе свае лясныя і горныя пейзажы ў Берліне і ў Парыжы, дзе яны знайшлі вялікую колькасць прыхільнікаў (асабліва ў Германіі). У 1842 годзе экспануе ў Парыжы пяць сваіх палотнаў («Манблан», «Юнгфрау», «Брыенцкае возера», «Монтэ Роза» і «Монт Сервен»). У 1844 годзе мастак здзяйсняе вандраванне па Італіі, наведвае Рым і Неапаль, дзе робіць шматлікія замалёўкі і піша некалькі карцін. Нягледзячы на тое, што Калам быў вельмі паспяховы ў перадачы паўднёвай прыроды, галоўнай яго тэмай заставаўся горны ландшафт Швейцарыі.
Адметнай асаблівасцю творчасці жывапісца з’яўлялася вельмі частае адлюстраванне ў чатырох пейзажах чаргаванне чатырох пор года або сутак. Вялікай папулярнасцю карысталіся таксама зробленыя А. Каламам літаграфіі, гравюры і мастацкія мініяцюры, прысвечаныя швейцарскай прыродзе.
Зноскі
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #116430907 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 3 мая 2014.
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ Alexandre Calame
- ↑ Alexandre Calame // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Rossel P. Une visite du cimetière de Plainpalais — 1992.
- ↑ artist list of the National Museum of Sweden — 2016. Праверана 25 лютага 2016.
ЛітаратураПравіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 7: Застаўка — Кантата. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7), ISBN 985-11-0035-8.