Аляксандр Копаць

кашталян берасцейскі

Аляксандр Копаць (? — 1651) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Берасцейскі кашталян з 1643.

Аляксандр Копаць
Герб «Роля»
Герб «Роля»
12-ы Кашталян берасцейскі
1643 — 1651
Папярэднік Андрэй Масальскі
Пераемнік Мельхіёр Станіслаў Савіцкі
Смерць 1651(1651)
Род Копці
Бацька Лукаш Копаць
Маці Кацярына Фірлей
Жонка 1) Тэафіла Тэнчынская
2) Ганна Нускоўская
Дзеці Францішак Аляксандр, Кацярына

У 1648 удзельнічаў у абранні каралём Яна II Казіміра.

Паходзіў з роду Копцяў, сын Лукаша Копця і Кацярыны Фірлей, дачкі кракаўскага ваяводы Мікалая Фірлея.

Жанаты быў першы раз з Тэафілай Тэнчынскай, дачкой любельскага ваяводы Габрыэля Тэнчынскага. Яна памерла ў 1635 годзе, і Аляксандр другі раз ажаніўся з Ганнай Нускоўскай, дачкой любельскага падкаморага.

Меў сына Францішка Аляксандра і дачку Кацярыну, якая выйшла за літоўскага падканюшага Абрагама Галухоўскага.

Літаратура

правіць