Аляксандр Львовіч Вернікоўскі

Аляксандр Львовіч Вернікоўскі (25 ліпеня 1884, Вільня — 6 ліпеня 1984, Орша) — беларускі праваслаўны святар, грамадскі і культурны дзеяч, педагог.

Аляксандр Львовіч Вернікоўскі
Адукацыя
Месца працы
Нараджэнне 25 ліпеня 1884(1884-07-25)
Смерць 6 ліпеня 1984(1984-07-06) (99 гадоў)

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 25 ліпеня 1884 года ў Вільні. Паходзіў з сям’і псаломшчыка Віленскага Прачысценскага сабора.

У 18931897 гадах вучыўся ў Замкавым 2-класным прыходскім вучылішчы. У 1901 годзе скончыў Віленскае андрэеўскае духоўнае вучылішча. У 19011907 гадах вучыўся ў Мінскай духоўнай семінарыі. З чэрвеня 1907 года — канцылярскі служачы Віленскага філіяла Дзяржаўнага банка. 5 мая 1908 года прызначаны псаломшчыкам у царкву Казанскага пяхотнага юнкерскага вучылішча. 25 жніўня 1909 года паступіў у Казанскую духоўную акадэмію, скончыўшы якую атрымаў ступень кандыдата багаслоўя. Са жніўня 1914 года — канцылярскі служачы Казанскай кантрольнай палаты. У канцы 1914 года прызначаны намеснікам інспектара Тульскай духоўнай семінарыі; адначасова выкладаў у ёй нямецкую і французскую мовы.

Вярнуўся ў Заходнюю Беларусь у лютым 1922 года. Працаваў псаломшчыкам Нараўскай царквы Белавежскага павета. У 19221923 гадах — дырэктар беларускай гімназіі ў Радашковічах. З 16 кастрычніка 1923 года - настаўнік гісторыі, царкоўных спеваў і беларускай мовы ў Віленскай праваслаўнай духоўнай семінарыі. Пэўны час жыў у Беластоку.

Пазней пераехаў у Мінск, дзе служыў настаяцелем Свята-Петрапаўлаўскай царквы на Нямізе. У жніўні 1944 года браў удзел у сходзе духавенства, дзе выступіў з асуджэннем камуністычных парадкаў. Арыштаваны савецкімі ўладамі 3 студзеня 1945 года, асуджаны на 5 гадоў лагераў. Пакаранне адбываў на Урале, у Сібіры і Казахстане.

У Беларусь вярнуўся ў 1950 годзе. Служыў настаяцелем у в. Дварэц (Дзятлаўскі раён) і ў в. Леніна (Слуцкі раён), дзе выйшаў на пенсію. Потым пераехаў да сына Святаслава ў Оршу.

Памёр 6 ліпеня 1984 года ў Оршы.

Гл. таксама правіць

Зноскі

Літаратура правіць