Аляксандр Мяленцьевіч Волкаў

Аляксандр Мяле́нцьевіч Во́лкаў (руск.: Александр Мелентьевич Волков, 14 чэрвеня 1891, Усць-Каменагорск, Расійская імперыя — 3 ліпеня 1977, Масква, СССР) — рускі пісьменнік, аўтар шырока вядомага цыкла аповесцей-казак аб Ізумрудным горадзе.

Аляксандр Мяленцьевіч Волкаў
руск.: Александр Мелентьевич Волков
A M Volkov.gif
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 14 чэрвеня 1891(1891-06-14)
Месца нараджэння
Дата смерці 3 ліпеня 1977(1977-07-03)[2][3][4] (86 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства Расійская імперыя, СССР
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік
Гады творчасці 19161977
Жанр казка, гістарычны раман
Мова твораў руская мова
Грамадская дзейнасць
Партыя
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Аляксандр Волкаў нарадзіўся 14 чэрвеня 1891 года ў горадзе Усць-Каменагорск у сям'і адстаўнога фельдфебеля Мяленція Міхайлавіча. У 1907 годзе паступіў у Томскі настаўніцкі інстытут, пасля заканчэння якога ў 1910 годзе (па спецыяльнасці — матэматык) працаваў настаўнікам у алтайскім горадзе Калывані, а затым у горадзе Усць-Каменагорск, у вучылішчы, дзе пачынаў сваю адукацыю. У 1920-х гадах пераехаў у Яраслаўль, дзе працаваў дырэктарам школы. Завочна скончыў Яраслаўскі педагагічны інстытут.

У 1929 годзе пераехаў у Маскву, дзе працаваў загадчыкам вучэбнай часткі рабфака. За сем месяцаў скончыў курс Маскоўскага універсітэта. З 1931 года, на працягу дваццаці гадоў, з моманту заснавання, выкладчык, затым дацэнт кафедры вышэйшай матэматыкі Маскоўскага інстытута каляровых металаў і золата.

Свой першы раман пачаў пісаць ва ўзросце дванаццаці гадоў. Друкавацца пачаў у 1917 годзе. У 1920-я гады яго п'есы ішлі на сцэнах некалькіх правінцыйных тэатраў. У канцы 1930-х гадоў заняўся вялікай літаратурай. Агульны тыраж яго твораў, выдадзеных на многіх мовах свету, перавысіў 25.000.000 асобнікаў.

ТворчасцьПравіць

У аснове першай кнігі ляжала кніга амерыканскага дзіцячага пісьменніка Лаймэна Фрэнка Баўма «Чараўнік краіны Оз».

Аўтар твораў для дзяцей (аповесці-казкі «Чараўнік Ізумруднага горада» (1939), «Урфін Джус і яго драўляныя салдаты» (1963), «Сем падземных каралёў» (1964), «Вогненны бог Маранаў» (1968), «Жоўты туман» (1970) і інш.), кніг займальных апавяданняў па геаграфіі і астраноміі («Зямля і неба» (1957)), пра гісторыю навукі («У пошуках праўды», апубл. 1980).

У гістарычным рамане «Дойліды» (1954) паказана мастацкае асэнсаванне жыцця і дзейнасці рускіх дойлідаў 16 стагоддзя, у «Блуканні» (1963) — перыпетыі асабістага лёсу італьянскага філосафа і паэта Дж. Бруна.

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Record #119416654 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 19 снежня 2014.
  2. Deutsche Nationalbibliothek Record #119416654 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 6 мая 2014.
  3. Alexander Melentyevich Volkov // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Александр Волков // Internet Speculative Fiction Database — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. Deutsche Nationalbibliothek Record #119416654 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 1 студзеня 2015.

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць