Аляксандр Мікалаевіч Антанікоўскі
Алякса́ндр Мікала́евіч Антаніко́ўскі (23 лістапада 1888 — 1937) — дзяржаўны дзеяч БССР.
Аляксандр Мікалаевіч Антанікоўскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне | 23 лістапада 1888 | ||||||
Смерць | 1937 | ||||||
Партыя | КПСС | ||||||
Месца працы |
Біяграфія
правіцьЧлен РСДРП(б) з 1917 года. З 1 студзеня 1919 года член і сакратар Прэзідыума Часовага работніцка-сялянскага савецкага ўрада Беларусі, рэдактар газеты «Весткі Часовага Работніцка-Сялянскага Савецкага ўрада Беларусі». На 1-м Усебеларускім з’ездзе Саветаў (2 — 3 лютага 1919 года) выбраны членам і сакратаром Малога Прэзідыума ЦВК БССР. З сакавіку 1919 года член і сакратар Мінскага губернскага рэўкама. У ліпені 1919 — кастрычніку 1921 гг. у Чырвонай Арміі, начальнік пададдзела палітаддзела Заходняга фронту. З 1922 года намеснік загадчыка агітацыйна-прапагандысцкага аддзела Цэнтральнага бюро КП(б)Б. З 1928 года рэктар Віцебскага ветэрынарнага інстытута.
У 1937 годзе арыштаваны НКУС БССР і асуджаны да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны.
Зноскі
Літаратура
правіць- Карніловіч, Э. А. Антанікоўскі Аляксандр Мікалаевіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 1. А — Беліца / БелЭн; Рэдкал.: М.В.Біч (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э.Э.Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1993. — 494 с., [8] к.: іл. – С. 123. — ISBN 5-85700-074-2.