Аляксандр Мікалаевіч Буйкевіч
Аляксандр Мікалаевіч Буйкевіч (нар. 19 лістапада 1984 года, Брэст, Брэсцкая вобласць, Беларуская ССР, СССР) — беларускі фехтавальшчык на шпагах. Чэмпіён Еўропы, прызёр чэмпіянатаў свету і Еўропы, заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь.
Аляксандр Буйкевіч | |
---|---|
![]() Аляксандр Буйкевіч на чэмпіянаце свету па фехтаванні 2015 | |
Агульная інфармацыя | |
Пол | мужчынскі пол |
Поўнае імя | Аляксандр Мікалаевіч Буйкевіч |
Спецыялізацыя | Фехтаванне на шаблях |
Нарадзіўся |
19 лістапада 1984 (38 гадоў) |
Грамадзянства |
![]() |
Рабочы бок | левая рука |
Трэнеры | Аляксандр Сурымта, Дзмітрый Лапкес |
Рост | 191 см |
Вага | 78 кг |
![]() |
Біяграфія Правіць
Аляксандр Буйкевіч нарадзіўся 19 лістапада 1984 года ў Брэсце, у 1998 годзе пачаткаў займацца фехтаваннем. У 2002 годзе Аляксандр дэбютаваў на міжнародных спаборніцтвах.
Першых сур'ёзных вынікаў беларускі шабліст дамогся на чэмпіянаце Еўропы ў 2007 годзе, калі ён выйграў сярэбраны медаль у камандным першынстве [1]. У наступным годзе Аляксандр стаў чэмпіёнам Еўропы ў асабістым турніры [2], а ў складзе каманды заваяваў бронзу[3]. Пасля ўдалых выступленняў на чэмпіянатах Еўропы фехтавальшчык увайшоў у склад беларускай каманды на Алімпійскіх гульнях 2008 ў Пекіне. На Алімпіядзе Аляксандр выступіў добра: у асабістым турніры ён дабраўся да чвэрцьфіналу, дзе прайграў румыну Міхаю Каваліу ўсяго два ачкі за выхад у паўфінал [4], а ў камандных спаборніцтвах беларуская каманда прайграла ў чвэрцьфінале італьянцам [5].
Праз тры гады пасля Алімпіяды ў Кітаі Аляксандр змог выйграць адзін з галоўных медалёў у сваёй кар'еры. На перадалімпійскім чэмпіянаце свету ён стаў віцэ-чэмпіёнам у камандным шаблі [6]. А ў 2012 годзе за месяц да Алімпійскіх гульняў беларускі фехтавальшчык выйграў «бронзу» еўрапейскага чэмпіянату [7]. Аляксандр прыняў удзел у Алімпійскіх гульнях 2012 года ў Лондане. Беларус прайграў ужо ў 1/8 фіналу ў асабістым турніры [8], а ў камандным першынстве ён пацярпеў крыўднае паражэнне ў чвэрцьфінале, калі каманда Беларусі саступіла італьянскай зборнай толькі адно ачко ў барацьбе за выхад у 1/2 фіналу [9].
Наступны алімпійскі цыкл беларускі фехтавальшчык правёў не лепшым чынам: на важных міжнародных стартах ён не падымаўся на пастамент, спыняўся ў кроку ад барацьбы за медалі. Але ўсё ж Аляксандр адабраўся ў 2016 годзе на сваю трэцюю Алімпіяду ў Рыа-дэ-Жанэйра ў асабістым першынстве шаблістаў, стаўшы адзіным прадстаўніком сваёй краіны на Гульнях у Рыа ў спаборніцтве па фехтаванні[10].
Лепшыя вынікі Правіць
Чэмпіянаты свету Правіць
- Срэбра — чэмпіянат свету 2011 года (Катанія, Італія) (каманды)
Чэмпіянаты Еўропы Правіць
- Золата — чэмпіянат Еўропы 2008 года (Кіеў, Украіна)
- Срэбра — чэмпіянат Еўропы 2007 года (Гент, Бельгія) (каманды)
- Бронза — чэмпіянат Еўропы 2008 года (Кіеў, Украіна) (каманды)
- Бронза — чэмпіянат Еўропы 2012 года (Леньяна, Італія)
Узнагароды Правіць
Зноскі Правіць
- ↑ Result: overal ranking, pools, tablo 64, quarterfinal — Championnats d’Europe — Gand — 02.07.07 — FIE — International Fencing Federation
- ↑ Result: overal ranking, pools, tablo 64, quarterfinal — Championnats d’Europe — Kiev — 04.07.08 — FIE — International Fencing Federation
- ↑ Result: overal ranking, pools, tablo 64, quarterfinal — Championnats d’Europe — Kiev — 04.07.08 — FIE — International Fencing Federation
- ↑ "Fencing: 2008 Olympic Results - Men's sabre, Individual Quarter-Finals"(недаступная спасылка). sports-reference.com. Архівавана з першакрыніцы 11 чэрвеня 2015. Праверана 25 ліпеня 2016.
- ↑ "Fencing: 2008 Olympic Results - Men's team sabre, Round One"(недаступная спасылка). sports-reference.com. Архівавана з першакрыніцы 11 мая 2010. Праверана 25 ліпеня 2016.
- ↑ Result: overal ranking, pools, tablo 64, quarterfinal — Championnats du Monde — Catania — 14.10.11 — FIE — International Fencing Federation
- ↑ Result: overal ranking, pools, tablo 64, quarterfinal — Championnats d’Europe — Legnano — 15.06.12 — FIE — International Fencing Federation
- ↑ "Fencing: 2012 Olympic Results - Men's sabre, Individual Round Three"(недаступная спасылка). sports-reference.com. Архівавана з першакрыніцы 13 лістапада 2012. Праверана 25 ліпеня 2016.
- ↑ "sabre team men results - Fencing - London 2012 Olympics" . www.olympic.org. Праверана 25 ліпеня 2016.
- ↑ Sabre - Men - Individual - Participants - Rio loves fencing - FIE Архівавана 6 жніўня 2016.
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 30 жніўня 2012 г. № 394 «Аб узнагароджанні дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь» . Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь.
Зноскі
Спасылкі Правіць
- Профіль на сайце Міжнароднай федэрацыі фехтавання FIE Архівавана 29 ліпеня 2016. (англ.)