Аляксандр Мікалаевіч Кушнярэвіч
Аляксандр Мікалаевіч Кушнярэвіч (нар. 26 мая 1958, в. Дзедзілавічы, Барысаўскі раён, Мінская вобласць, Беларуская ССР) — беларускі гісторык архітэктуры, археолаг, мастацтвазнаўца. Спецыяліст па дойлідству Беларусі XIV—XVI стагоддзяў, які адзін з першых сярод айчынных гісторыкаў-медыевістаў звярнуўся да даследавання архітэктурных традыцый Вялікага Княства Літоўскага. Доктар мастацтвазнаўства (2005), кандыдат гістарычных навук (1991), дацэнт (1995)[1].
Аляксандр Мікалаевіч Кушнярэвіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 26 мая 1958 (66 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастацтвазнавец, навуковец, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | археалогія, мастацтвазнаўства і гісторыя архітэктуры[d] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар мастацтвазнаўства (2005) і кандыдат гістарычных навук (1991) |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 26 мая 1958 года ў вёсцы Дзедзілавічы Барысаўскага раёна Мінскай вобласці[1].
Скончыў у 1982 годзе гістарычны факультэт МДПІ імя М. Горкага. У 1982—1990 гадах працаваў археолагам у НДІ «Белспецпраектрэстаўрацыя»[1].
Абараніў у 1991 годзе кандыдацкую дысертацыю па тэме «Культавае дойлідства Беларусі XIV—XVI стст.: гістарычнае і архітэктурна-археалагічнае даследаванне» ў Ленінградскім аддзяленні Інстытута археалогіі АН СССР. У 1990—1991 гадах працаваў малодшым навуковым супрацоўнікам аддзела археалагічных даследаванняў зон новабудоўляў Інстытута гісторыі АН Беларускай ССР. Скончыў аспірантуру Ленінградскага аддзялення Інстытута археалогіі АН СССР, у 1990 годзе — аспірантуру Інстытута гісторыі АН БССР[1].
У 1992—2005 гадах працаваў у БДПУ імя М. Танка: выкладчык, дацэнт кафедры тэорыі і гісторыі культуры[1].
У 2003 годзе скончыў дактарантуру БДПУ імя М. Танка. Абараніў у 2005 годзе доктарскую дысертацыю па тэме «Гатычнае дойлідства Вялікага княства Літоўскага: функцыянальная і архітэктурная тыпалогія»[1].
У 2005—2006 гадах — загадчык кафедры гісторыі сусветных цывілізацый Міжнароднага гуманітарна-эканамічнага інстытута[1].
З 2006 года працуе ў Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце: загадчык кафедры культуралогіі і міжнароднага турызму; прафесар кафедры айчыннай гісторыі і сусветнай культуры; прафесар кафедры гісторыі, сусветнай культуры і турызму[1].
Навуковыя інтарэсы
правіцьНапрамкі даследаванняў: гатычнае дойлідства Вялікага Княства Літоўскага (характарыстыка, этапы, тэндэнцыі і рэгіянальныя асаблівасці развіцця); спецыфіка фарміравання беларускага напрамку гатычнага дойлідства[1].
Працы
правіцьКнігі
правіць- Культавае дойлідства Беларусі XIII—XVI стст.: Гістарычнае і архітэктурна-археалагічнае даследаванне. — Мн.: Навука і тэхніка, 1993. — 150 с. — ISBN 5-343-01403-8.
- Мураваная дабастыённая фартыфікацыя Вялікага Княства Літоўскага / А. М. Кушнярэвіч; НАН Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы. — Мн.: Беларуская навука, 2011. — 230, [4] с., [3] л. каляр. іл. — ISBN 978-985-08-1312-1.
- Мураваная дабастыённая фартыфікацыя Вялікага Княства Літоўскага / А. М. Кушнярэвіч; НАН Беларусі, Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры, Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт. — Мн.: Беларуская навука, 2014. — 240, [4] с., [3] л. каляр. іл. — ISBN 978-985-08-1683-2.
- Тыпалогія гатычнага абарончага культавага дойлідства Вялікага княства Літоўскага / А. М. Кушнярэвіч; Мін-ва адукацыі Рэспублікі Беларусь, Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт. — Мн.: МДЛУ, 2007. — 142 с. — ISBN 978-985-460-184-7.
Аўтарэфераты і дысертацыі
правіць- Культовое зодчество Белоруссии XIV—XVI вв.: Исторический и архитектурно-археологическое исследование: Автореф. дис. … канд. ист. наук / АН СССР, Ин-т археологии, Ленинградское отделение. — Л., 1990. — 22 с.
Артыкулы
правіць- Аналіз графічных выяў Сафійскага сабора ў Полацку / Аляксандр Кушнярэвіч // Беларускі гістарычны часопіс. — 2004. — № 5 (). — . — С.
- Архітэктурна-археалагічнае даследаванне Мураванкаўскай царквы / А. М. Кушнярэвіч // Весці АН БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1990. — № 5. — С. 64 — 71: іл.
- Архітэктурна-археалагічнае даследаванне францысканскага кляштара XVI—XVIII стст. у Гальшанах / А. М. Кушнярэвіч // Весці Акадэміі навук Беларусі. Серыя гуманітарных навук. — 1993. — № 3. — С. 64 — 68.
- Ассташынскі Кальвінскі збор // Строительство и архитектура Белоруссии. — 1990. — № 4. — С. 39: ил.
- Барысаглебская царква ў Навагрудку // Мастацтва Беларусі. — 1988. — № 7. — С. 43 — 44: іл.
- Вежы глядзяць скрозь стагоддзі // Беларусь. — 1984. — № 8. — С. 21: іл.
- Второе рождение Лидского замка // Знамя юности. — 1983. — № . — 24 июля. — С.
- Вынікі архітэктурна-археалагічнага даследавання сакральнай архітэктуры Вялікага княства Літоўскага XIII—XIV стст. / А. Кушнярэвіч // Матэрыялы па археалогіі Беларусі. — 2003. — № 6. — С. 41 — 46.
- Гістарыяграфія абарончага культавага дойлідства Вялікага княства Літоўскага / А. М. Кушнярэвіч // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя гуманітарных навук. — 2008. — № 2. — С. 59 — 68.
- Гісторыка-архітэктурная тыпалогія мураванага дынастычнага дойлідства Вялікага княства Літоўскага / Аляксандр Кушнярэвіч // Беларускі гістарычны часопіс. — 2005. — № 12 (). — . — С.
- Гісторыя будаўнічай тэхнікі Беларусі XI—XVIII стст. / Аляксандр Кушнярэвіч // Беларускі гістарычны часопіс. — 2002. — № 4 (). — . — С.
- Гісторыя вывучэння беларускага культавага дойлідства XIV—XVI стст. / А. Н. Кушнярэвіч // Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1990. — № 2. — С. 73 — 80.
- Гісторыя вывучэння культавага дойлідства Беларусі XI—XIV стст. ленінградскімі археолагамі / Аляксандр Кушнярэвіч // Гістарычна-археалагічны зборнік. — 2008. — Вып. 24. — С. 236—241.
- Гнезнаўскі касцёл / У. Пярвышын, А. Кушнярэвіч, Л. Баркун // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — 1989. — № 2. — С. 25 — 27.
- Готыка ў Ашмянах / Аляксандр Кушнярэвіч, Антон Францішак Брыль // Беларускі гістарычны часопіс. — 2010. — № 10 (135). — Кастрычнік. — С. 24 — 25.
- Замкі тыпу кастэль Вялікага княства Літоўскага ў еўрапейскім архітэктурным кантэксце / Аляксандр Кушнярэвіч, Мікалай Волкаў // Беларускі гістарычны часопіс. — 2011. — № 2 (139). — Люты. — С. 13 — 21.
- Да гісторыі культавага дойлідства Беларусі XIII ст. / А. М. Кушнярэвіч // Весці Акадэміі навук Беларусі. Серыя грамадскіх навук. — 1991. — № 2. — С. 100—105.
- Дамініканскі кляштар у Навагрудку / С. Ф. Адамовіч, А. М. Кушнярэвіч // Весці Акадэміі навук Беларусі. Серыя грамадскіх навук. — 1991. — № 4. — С. 78 — 83.
- Да праблемы датыроўкі і функцыянальнага прызначэння кафедральнага сабора Станіслава ў Вільні / Аляксандр Кушнярэвіч // Гістарычна-археалагічны зборнік. — 2006. — Вып. 22. — С. 217—219.
- Да праблемы ўплываў нямецкай готыкі на архітэкіуру Беларусі і Літвы / А. Кушнярэвіч // Castrum, urbis et bellum: Зборнік навуковых прац / Нав. рэд.: Г. Штыхаў, Г. Галенчанка. — Баранавічы: РУПП "Баранавіцкая ўзбуйненная друкарня, 2002. — 421 с. — С. . — ISBN 985-6676-13-4.
- Згадкі пра мінулае лета / І. Чарняўскі, А. Трусаў, А. Кушнярэвіч // Літаратура і мастацтва. — 1986. — № . — 20 чэрвеня. — С. 14, 15.
- З культавага дойлідства XIV—XVI стст. // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — 1986. — № 2. — С. 20 — 22.
- Зноў помнік готыкі // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — 1988. — № 1. — С. 19 — 21: іл.
- Зноў пра помнік готыкі // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — 1988. — № 1. — С. 19 — 21.
- Ідэя дзяржаўнасці ў горадабудаўніцтве і архітэктуры сталіцы Полацкага княства // Актуальныя праблемы станаўлення і развіцця беларускай дзяржаўнасці: да 90-годдзя ўтварэння БССР: матэрыялы рэсп. навук.-тэарэт. канф., Мінск, 27 лютага 2009 г.: У 2 ч. / [Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт; Рэдкал.: А. І. Андарала і інш.]. Ч. 1: Гісторыя беларускай дзяржаўнаўці ад старажытнасці да 1918 г. — Мн.: БДПУ, 2009. — 243, [1] с. — С. 6 — 9. — ISBN 978-985-501-709-8.
- Кляштар бернардзінцаў у Іўі // Архитектура и строительство Белоруссии. — 1991. — № 3. — С. 45.
- Ля сцен старога Крэва // Беларусь. — 1986. — № 3. — С. 19: іл.
- Манастыры Віцебска і Оршы / А. М. Кушнярэвіч // Гістарычна-археалагічны зборнік. — 1993. — № 1. — С. 156—159.
- Міфічны пратэстанцкі архітэктурна-будаўнічы вандалізм помнікаў беларускай готыкі / А. М. Кушнярэвіч // Хрысціянства ў гістарычным лёсе беларускага народа: Зборнік навуковых артыкулаў: У 2 ч. / Мін-ва адукацыі РБ, УА «Гродзенскі дзярж. ўн-т імя Янкі Купалы»; Рэдкал.: Э. С. Ярмусік, С. В. Марозава, С. У. Сілава. Ч. 2. — Гродна: ГрДУ імя Я.Купалы, 2009. — 349 с. — С. 183—187. — ISBN 978-985-515-250-8.
- Міхайлаўскі касцёл у Гнёзне // Мастацтва Беларусі. — 1987. — № 4. — С. 47 — 48: іл.
- Мураванае культавае дойлідства Беларусі XI ст. / Алесь Кушнярэвіч // Беларускі гістарычны часопіс. — 1997. — № 1 (17). — Студзень — Люты — Сакавік. — С. 60 — 74.
- Першая фундаментальная праца па археалогіі Беларусі / Вольга Ліпніцкая, Валянцін Рабцэвіч, Якаў Рыер, Аляксандр Кушнярэвіч // Беларускі гістарычны часопіс. — 2002. — № 6 (). — . — С.
- Полацкае дойлідства XII ст. ва ўсходнеславянскім архітэктурным кантэксце / А. М. Кушнярэвіч // Весці акадэміі навук Беларусі. Серыя гуманітарных навук. — 1996. — № 4. — С. 49 — 57.
- Помнік ваеннага дойлідства // Голас Радзімы. — 1983. — № . — 7 ліпеня. — С. 8.
- Праваслаўныя храмы Вільні // Культура. — 1993. — № 14. — 13 красавіка. — С. 5.
- Пра помнік готыкі // Новае жыццё. — 1998. — № . — 17 мая. — С.
- Раманскія ўплывы ў мастацтве Беларусі / А. Кушнярэвіч // Матэрыялы па археалогіі Беларусі. — 2003. — № 7. — С. 23 — 26.
- Храмы-кастэлі Вялікага княства Літоўскага / Аляксандр Кушнярэвіч // Беларускі гістарычны часопіс. — 2010. — № 2 (127). — Люты. — С. 26 — 37.
- Храмы-крэпасці // Настаўніцкая газета. — 1990. — № . — 28 сакавіка. — С.
- Церковь в д. Мурованка: архитектурно-археологическое исследование // Строительство и архитектура Белоруссии. — 1987. — № 1. — С. 30 — 31: ил.
- Цікавыя знаходкі з Гальшан / А. Кушнярэвіч, У. Маскалёў // Спадчына. — 1991. — № 1. — С. 55.
Крыніцы
правіцьЛітаратура
правіць- КУШНЯРЭВІЧ Аляксандр Мікалаевіч // Сучасныя беларускія даследчыкі гісторыі Вялікага Княства Літоўскага : біябібліяграфічны даведнік / С. П. Марозаў. — Гродна-Каўнас: ЮрСаПрынт, 2022. — 290 с. — ISBN 978-985-7257-57-7, 978-609-96340-1-2.
- Кушнеревич Александр Николаевич // Институт истории НАН Беларуси в лицах, 1929―2008: биобиблиографический справочник / [Г. В. Корзенко и др.; редакционный совет: А. А. Коваленя (председатель) и др.]; НАН Беларуси, Институт истории. — Мн.: Белорусская наука, 2008. — 421, [2] с. — С. 223. — ISBN 978-985-08-0855-4.
- Кушнярэвіч Аляксандр Мікалаевіч // Археалогія Беларусі: энцыклапедыя: у 2 т. / [складальнік Ю. У. Каласоўскі; рэдкалегія: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.]. Т. 1: А — К. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2009. — 492, [1] c. — С. 491. — ISBN 978-985-11-0354-2.