Аляксандр Міхайлавіч Дзядзько
Аляксандр Міхайлавіч Дзядзько — беларускі анестэзіёлаг-рэаніматолаг. Доктар медыцынскіх навук.
Аляксандр Міхайлавіч Дзядзько | |
---|---|
Род дзейнасці | анестэзіёлаг, рэаніматолаг |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук (2017) |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Прэміі | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьДзяцінства прайшло ў Чарнігаве. Скончыў лячфак 2-га Ленінградскага медінстытута, праходзіў інтэрнатуру ў Смаленскай абласной бальніцы, там яму прапанавалі стаць анестэзіёлагам-рэаніматолагам. Затым быў накіраваны ў ЦРБ пасёлка Хіславічы Смаленскай вобласці[1].
У 1990-я гады ўдзельнічаў у стварэнні медыцынскага цэнтра МТЗ. У 1998 годзе ён стаў загадчыкам аддзялення анестэзіялогіі 9-й гарадской бальніцы Мінска, ператворанай затым у Мінскі НПЦ хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі. Вясной 2008 года Аляксандр Дзядзько разам з калегамі выканалі першую аперацыю па перасадцы печані. З 2009 года паралельна працуе ў Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі[2].
По інфармацыі «Народнай Волі» 15 мая 2019 года яго выклікалі на размову ў Дэпартамент фінансавых расследаванняў Камітэта дзяркантролю, а пасля ён быў затрыманы[3]. Прадстаўнік Следчага камітэту 17 мая пацвердзіў факт затрымання Аляксандра Дзядзько[4]. Следчым камітэтам была заведзена і расследуецца крымінальная справа ў дачыненні А. Дзядзько па фактах атрымання хабараў ад прадстаўнікоў камерцыйных структур за вырашэнне пытанняў, якія ўваходзяць у ягоную кампетэнцыю. Аднак 20 мая Аляксандр Дзядзько выйшаў на працу, яму змянілі меру стрымання на падпіску аб нявыездзе[5].
Узнагароды
правіцьЛаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі за распрацоўку і ўкараненне тэхналогій трансплантацыі органаў у дзяцей і дарослых. 25 студзеня 2019 года атрымаў з рук Аляксандра Лукашэнкі дыплом доктара медыцынскіх навук. Быў ганараваны званнем «Мінчанін года — 2013» у галіне аховы здароўя.
Зноскі
- ↑ medvestnik.by Архівавана 17 мая 2019.
- ↑ Поздравления Дзядзько Александру Михайловичу по поводу присвоения ученого звания доцента(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 18 мая 2019. Праверана 18 мая 2019.
- ↑ nv-online.info Архівавана 26 лістапада 2021.
- ↑ svaboda.org
- ↑ nashaniva.by