Аляксандр Міхайлавіч Пуцейка

Аляксандр Міхайлавіч Пуце́йка (нар. 5 красавіка 1941, Мінск) — беларускі мастак.

Аляксандр Міхайлавіч Пуцейка
Дата нараджэння 5 красавіка 1941(1941-04-05) (80 гадоў)
Месца нараджэння
Род дзейнасці мастак
Месца працы
Вучоба

БіяграфіяПравіць

Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1967 годзе. У 1967—1991 гадах на Мінскім мастацкім камбінаце[1].

ТворчасцьПравіць

Працуе пераважна ў галіне жывапісу, у т.л. акварэлі. Творы вызначаюцца дакладнасцю перадачы выяў, скульптурнасцю мадэліроўкі аб’ёму, гарманічным спалучэннем чыстых каляровых плям, ураўнаважанасцю кампазіцыі: «Аўтапартрэт» (1961), «Край партызанскі» (1967), «Танцы ў Паланзе» (1975), «Новае возера» (1978), «Сям’я» (1979), «Эстафета» (1987), «Вясна» (1989), «Рыбакі на Прыпяці» (1993), «Аўтапартрэт з галубамі» (1997), «Няміга. Вячэрні звон» (1999), «Музыка» (2001), серыя «Пейзажы Іспаніі» (2000). Аўтар акварэльнага цыкла па матывах рамана М. Булгакава «Майстар і Маргарыта» (1995)[1].

У 2004 годзе падаў партрэт Аляксандра Лукашэнкі ў параднай форме галоўнакамандуючага ўзброенымі сіламі на выстаўку сучаснага беларускага мастацтва, прысвечаную 60-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Аднак мастсавет пад кіраўніцтвам народнага мастака Беларусі Віктара Грамыкі забараніў яму выстаўляцца, спаслаўшыся на нізкую мастацкую якасць твора[2].

Сям’яПравіць

У шлюбе з мастачкай Людмілай Пуцейка.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Пуцейка Аляксандр Міхайлавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13: Праміле — Рэлаксін. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13), ISBN 985-11-0035-8.
  2. Портрет Александра Лукашенко забраковали за антихудожественность. 29 июня 2004 13:57

ЛітаратураПравіць