Аляксандр Валер’евіч Паўлавец

(Пасля перасылкі з Аляксандр Паўлавец)

Аляксандр Паўлавец (нар. 13 жніўня 1996, Барысаў) — беларускі футбаліст, абаронца брэсцкага «Дынама» і нацыянальнай зборнай Беларусі.

Футбол
Аляксандр Паўлавец
Aleksandr Pavlovets.jpg
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Аляксандр Валер’евіч Паўлавец
Нарадзіўся 13 жніўня 1996(1996-08-13)[1] (23 гады)
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Рост 185 см
Вага 79 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Дынама-Брэст
Нумар 22
Кар’ера
Клубная кар’ера*
2013 — 2015 Беларусь БАТЭ (Барысаў) 0 (0)
2015   Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 8 (0)
2016 — 2018 Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 63 (3)
2016   Беларусь Нёман (Гродна) 15 (0)
2019 — Беларусь Дынама-Брэст 23 (0)
Нацыянальная зборная**
2012 — 2013 Беларусь Беларусь (да 17) 5 (1)
2014 Беларусь Беларусь (да 19) 3 (0)
2015 — 2018 Беларусь Беларусь (да 21) 20 (0)
2017 Беларусь Беларусь B 1 (0)
2017 — Беларусь Беларусь 6 (0)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 29 снежня 2019.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 26 лютага 2020.

Клубная кар’ераПравіць

Выхаванец барысаўскай ДЮСШ-2, з 2013 года пачаў выступаць за дубль мясцовага БАТЭ. Увосень 2014 года ў складзе моладзевай каманды БАТЭ выступаў у Юніёрскай лізе УЕФА (правёў 5 матчаў). Часам таксама прыцягваўся да асноўнай каманды, але так і не дэбютаваў за яе.

У сакавіку 2015 года быў аддадзены ў арэнду клубу «Тарпеда-БелАЗ»[2]. Спачатку выступаў за дубль жодзінцаў, але ў верасні 2015 года здолеў замацавацца ў асноўным складзе на пазіцыі цэнтральнага абаронцы. Па заканчэнні сезона, у снежні 2015 года, «Тарпеда-БелАЗ» скарысталася магчымасцю першачарговага выкупу футбаліста, у выніку Аляксандр стаў іграком аўтазаводцаў на трывалай аснове[3].

У жніўні 2016 года быў арандаваны гродзенскім «Нёманам»[4]. У складзе гродзенцаў стаў асноўным цэнтральным абаронцам. Па заканчэнні сезона 2016 вярнуўся ў Жодзіна[5]. У сезоне 2017 замацаваўся ў аснове «Тарпеда-БелАЗ». У лістападзе 2017 года падпісаў з «аўтазаводцамі» новы двухгадовы кантракт[6].

У жніўні 2018 года падпісаў новы доўгатэрміновы кантракт з жодзінцамі[7]. У студзені 2019 года дамовіўся аб датэрміновым скасаванні кантракта з клубам, выплаціўшы абумоўленую кампенсацыю[8] і неўзабаве стаў іграком брэсцкага «Дынама»[9]. Пачынаў сезон 2019 на лаўцы запасных, аднак з чэрвеня заваяваў месца ў стартавым складзе і дапамог камандзе стаць чэмпіёнам Беларусі. У снежні 2019 года падоўжыў кантракт з дынамаўцамі да студзеня 2021 года[10].

Міжнародная кар’ераПравіць

Выступаў за юнацкія зборныя Беларусі да 17 і 19 гадоў у кваліфікацыйных раундах чэмпіянату Еўропы.

9 кастрычніка 2015 года дэбютаваў у складзе моладзевай зборнай Беларусі, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у адборачным матчы чэмпіянату Еўропы супраць Турцыі (0:2).

1 чэрвеня 2017 года дэбютаваў за нацыянальную зборную Беларусі, выйшаўшы на замену ў другім тайме таварыскага матча супраць Швейцарыі (0:1). У ліпені 2017 года выступаў за другую зборную Беларусі на Кубку Караля ў Тайландзе.

ДасягненніПравіць

Статыстыка выступленняўПравіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2013 дубль БАТЭ   26 0
2014 дубль БАТЭ   27 0
2015 Д1 Тарпеда-БелАЗ   8 0
2016 (1) Д1 Тарпеда-БелАЗ   8 0
2016 (2) Д1 Нёман   15 0
2017 Д1 Тарпеда-БелАЗ   26 1
2018 Д1 Тарпеда-БелАЗ   29 2
2019 Д1 Дынама-Брэст   23 0

Зноскі

СпасылкіПравіць