Аляксандр Паўлавіч Сярогін
Аляксандр Паўлавіч Сярогін (17/30 жніўня 1906, в. Балдасаўка, Калужская губерня — 25 ліпеня 1977, Рагачоў) — савецкі афіцэр, гвардыі палкоўнік, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза.
Аляксандр Паўлавіч Сярогін | |
---|---|
Александр Павлович Серёгин | |
Дата нараджэння | 30 жніўня 1906 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 25 ліпеня 1977 (70 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Альма-матар | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | сухапутныя войскі |
Гады службы | 1928—1951 |
Званне |
|
Камандаваў | батальёнам, палком, дывізіяй |
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў рускай сям'і. Скончыў 4 класа сельскай царкоўна-прыходскай школы, затым — савецкую партыйную школу. Быў кіраўніком камсамольскай арганізацыі Белябееўскай воласці.
У Чырвонай Арміі з 1928 года. Скончыў школу малодшых камандзіраў, служыў камандзірам узвода 242-га стралковага палка ў Казельску. У 1932 годзе ўступіў у ВКП(б); у тым жа годзе скончыў Маскоўскае ваеннае пяхотнае вучылішча. Служыў на Далёкім Усходзе, з 1936 года — начальнік палкавой школы малодшых камандзіраў, з 1937 года — камандзір стралковага батальёна, з 1938 года — у штабе Асобай Чырвонасцяжнай Далёкаўсходняй арміі. У 1941 годзе скончыў завочнае аддзяленне Ваеннай акадэміі імя М. В. Фрунзе, адначасова — гадавыя курсы Вышэйшай афіцэрскай школы штабных работнікаў; служыў старшым памочнікам начальніка аператыўнага аддзела штаба арміі.
З ліпеня 1942 года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Удзельнічаў у Сталінградскай бітве; быў паранены ў жніўні 1942 года. Затым ваяваў на Бранскім і Цэнтральным франтах, удзельнічаў у Арлоўскай аперацыі, вызваленні левабярэжнай Украіны, у Гомельска-Рэчыцкай аперацыі. Камандаваў 215-м гвардзейскім стралковым палком (77-я гвардзейская стралковая дывізія; з лютага 1943 па сакавік 1944 года), у сакавіку 1944 года прызначаны намеснікам камандзіра 23-й стралковай дывізіяй, а 4 сакавіка 1945 года стаў камандзірам гэтай дывізіі. Вайну скончыў на Эльбе.
Да 1948 года служыў начальнікам штаба 20-й гвардзейскай механізаванай дывізіі (Група савецкіх войскаў у Германіі), затым да 1951 года — на Далёкім Усходзе.
Выйшаўшы ў запас па стане здароўя, жыў у Рагачове (Беларуская ССР). Пахаваны ў брацкай магіле у парку Піянераў горада Рагачова.
Узнагароды
правіць- Медаль «Залатая Зорка» (№ 2952) і Ордэн Леніна (15 студзеня 1944) — за мужнасць, адвагу і гераізм, праяўленыя ў барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі[1];
- два ордэны Чырвонага Сцяга (21 ліпеня 1943 і 4 сакавіка 1945);
- ордэн Аляксандра Неўскага (28 верасня 1943);
- ордэн Айчыннай вайны 1 ступені (21 жніўня 1944);
- два ордэны Чырвонай Зоркі (28 студзеня 1943 і 3 лістапада 1944);
- медаль «За абарону Сталінграда»;
- медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»;
- медаль «За ўзяцце Берліна»;
- медаль «За вызваленне Варшавы».
Памяць
правіцьПамятны знак А. П. Сярогін на Алеі Герояў у Піянерскім парку горада Рагачоў.
Зноскі
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза генералам, офицерскому, сержантскому и рядовому составу Красной Армии» от 15 января 1944 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1944. — 23 января (№ 4 (264)). — С. 1.
Спасылкі
правіць- Аляксандр Паўлавіч Сярогін на сайце «Героі краіны»