Аляксандр Спірыдонавіч Пухаеў

(Пасля перасылкі з Аляксандр Пухаеў)

Алякса́ндр Спірыдо́навіч Пуха́еў (1 верасня 1926 - 18 кастрычніка 2014) — асецінскі паэт, публіцыст, перакладчык.

Аляксандр Спірыдонавіч Пухаеў
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 1 верасня 1926(1926-09-01)
Месца нараджэння
Дата смерці 18 кастрычніка 2014(2014-10-18) (88 гадоў)
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, публіцыст, перакладчык
Грамадская дзейнасць
Член у

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў сяле Схліт у Паўднёвай Асеціі Грузінскай ССР. Пасля заканчэння філалагічнага факультэта Тбіліскага дзяржаўнага ўніверсітэта займаўся педагагічнай і журналісцкай працай. З 1962 года — рэдактар аддзела паэзіі літаратурна-мастацкага часопіса «Фідзіуаг» (па-беларуску «Веснік»). З 1968 да 1990 года з'яўляўся галоўным рэдактарам гэтага часопіса[1].

Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1965 года. З 2004 года — сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў, з 2006 года — сябра Саюза пісьменнікаў Беларусі. Заслужаны дзеяч культуры Паўднёвай Асеціі.

З'яўляецца аўтарам 16 зборнікаў вершаў і паэм, перакладчыкам 8 кніг.

У 2000 годзе Аляксандр Пухаеў атрымаў грамадзянства Рэспублікі Беларусь. Жыў у Віцебску.

Зноскі

  1. Біяграфія А. С. Пухаева(недаступная спасылка) — Афіцыйны сайт Віцебскага Гарвыканкама

Спасылкі правіць