Аляксандр Пятровіч Дуровіч
Аляксандр Пятровіч Дуровіч (нар. 21 лістапада 1957, в. Карытніца, Вілейскі раён, Мінская вобласць) — беларускі вучоны-эканаміст, доктар эканамічных навук.
Аляксандр Пятровіч Дуровіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 21 лістапада 1957 (67 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | навуковец, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | эканоміка |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар эканамічных навук (2001) |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 21 лістапада 1957 года ў вёсцы Карытніца, скончыў Ільянскую сярэднюю школу ў 1975 годзе[1], у 1979 годзе з адзнакай скончыў Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт.
У 1979—1980 гадах працаваў старшым тавараведам упраўлення гандлю прамысловымі таварамі Белкаапсаюза. З 1980 года стаў працаваць на пасадзе асістэнта кафедры таваразнаўства Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта, затым — дацэнта, а з 1997 года — на пасадзе загадчыка кафедры кіравання турызмам. З 2006 года працуе на пасадзе прафесара ў Міжнародным універсітэце «МІПСА»[2].
У 1984 годзе па вочнай форме навучання скончыў аспірантуру Расійскага эканамічнага ўніверсітэта імя Г. В. Пляханава. Праз год абараніў дысертацыю на суісканне вучонай ступені кандыдата эканамічных навук, а 30 сакавіка 2001 года — дысертацыю на суісканне вучонай ступені доктара эканамічных навук па спецыяльнасці 08.00.05 «Эканоміка і кіраванне народнай гаспадаркай» на тэму «Кіраванне маркетынгам ў сістэме турызму Рэспублікі Беларусь» у Беларусім дзяржаўным эканамічным універсітэце.
Навуковая дзейнасць
правіцьАўтар каля 200 навуковых і вучэбна-метадычных работ, у тым ліку трох манаграфій і 14 навучальных дапаможнікаў. Асноўныя навуковыя працы прысвечаны тэарэтыка-метадалагічным праблемам маркетынгу, пытанням фарміравання нацыянальнай мадэлі ўстойлівага развіцця турызму ў Беларусі[3]. Прымаў удзел у падрыхтоўцы Нацыянальных праграм развіцця турызму на 2001—2005 гг. і 2005—2010 гг., а таксама Дзяржаўнай праграмы развіцця турызму на 2010—2015 гг., як эксперт прымаў удзел у рэалізацыі міжнародных праектаў у сферы турызму.
Узнагароды
правіць- дыплом Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2000);
- персанальная надбаўка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за выдатны ўклад у развіццё вышэйшай адукацыі (2001);
- Ганаровая грамата Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта (2003);
- дыплом лаўрэата І Рэспубліканскага конкурсу «Пазнай Беларусь» (2003);
- юбілейная грамата «80 гадоў прафсаюзнай адукацыі» (2010);
- ганаровая грамата Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (2010(;
- юбілейны медаль «110 гадоў прафсаюзнаму руху Беларусі» (2015).
Асноўныя публікацыі
правіць- Канкурэнтаздольнасць тавараў у сістэме маркетынгу. Мінск: БДЭУ, 1993.
- Маркетынг ў прадпрымальніцкай дзейнасці. Мінск: Фінансы, улік, аўдыт, 1997.
- Рэклама ў турызме. Мінск: БДЭУ, 2000.
- Упраўленне маркетынгам ў турызме. Мінск: БДЭУ, 2000.
- Маркетынг ў турызме. Мінск: Новае веданне, 2001.
- Асновы маркетынгу. Мінск: Новае знаніе, 2006.
- Маркетынгавыя даследаванні ў турызме. Санкт-Пецярбург: Піцер, 2008.
- Маркетынгавыя даследаванні. Мінск: Тэтрасістэмс, 2009.
- Маркетынг. Мінск: Сучасная школа, 2010.
- Арганізацыя турызму. Санкт-Пецярбург: Піцер, 2011.
- Міжнародны маркетынг. Мінск: МІПСА, 2012.
- Рэклама ў турызме. Масква: Інфра-М, 2015.
- Маркетынг. Мінск: МІПСА, 2015.
- Маркетынг ў турызме. Масква: Інфра-М, 2016.
- Маркетынг ва ўмовах глабалізацыі. Мінск: МІПСА, 2016.
Зноскі
- ↑ Знакамітыя выпускнікі(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 кастрычніка 2020. Праверана 29 лютага 2020.
- ↑ Біяграфія на сайце МІПСА(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 29 лютага 2020. Праверана 29 лютага 2020.
- ↑ Электронны каталог РНТБ
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 18, кн. 1. — Мінск, 2004.
- Республика Беларусь : энциклопедия. [В 7 т.]. Т. 3. — Минск, 2006.