Аляксандр Савельевіч Гаўрыкаў

Аляксандр Савельевіч Га́ўрыкаў (10 мая 1948, ст. Моніна, Нагінскі раён, Маскоўская вобласць — 10 лютага 2022) — беларускі архітэктар.

Аляксандр Савельевіч Гаўрыкаў
Дата нараджэння 10 мая 1948(1948-05-10)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 10 лютага 2022(2022-02-10) (73 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Партыя
Член у
Працаваў у гарадах Мінск[1]

Біяграфія правіць

Скончыў Інстытут жывапісу, скульптуры і архітэктуры ў Ленінградзе ў 1972 годзе. З 1972 г. — архітэктар, галоўны архітэктар праектаў у Белдзяржпраекце.

Член КПСС з 1975 года. Член Саюза архітэктараў СССР з 1977 года.

Пражываў у г. Мінску. Памёр 10 лютага 2022 года[2].

Творчасць правіць

Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): грамадска-бытавы корпус ГПТВ-31 у Мінску (1975), лячэбны корпус прафілакторыя цэлюлозна-папяровага завода ў Светлагорску (1980).

Узнагароды правіць

1-я прэмія на Усесаюзным конкурсе (1987, у аўтарскім калектыве) за праектныя прапановы архітэктурна-горадабудаўнічага рашэння забудовы Ульянаўскага ўніверсітэта і прылеглых да яго тэрыторый, 1-я прэмія на рэспубліканскім конкурсе (1988, у аўтарскім калектыве) за лабараторны корпус НДІ ядзерных праблем пры БДУ ў Мінску, дыплом III ступені ВДНГ БССР за праект Рэспубліканскага галіновага вылічальнага цэнтра ў Мінску (1976, у аўтарскім калектыве)

Зноскі

Літаратура правіць