Аляксандр Сцяпанавіч Казлоўскі
Аляксандр Сцяпанавіч Казлоўскі (27 студзеня 1923, в. Вялікія Труханавічы, Чашніцкі раён, Віцебская вобласць — 8 снежня 2011) — беларускі мастак, Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР (1975)
Аляксандр Сцяпанавіч Казлоўскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 27 студзеня 1923 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 8 снежня 2011 (88 гадоў) |
Месца працы | |
Вучоба | |
Узнагароды |
БіяграфіяПравіць
Скончыў інстытут жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя Рэпіна ў Ленінградзе (1956). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У 1925 годзе яго сям’я пераехала ў Ленінград. Аляксандр наведваў студыю Палаца піянераў Васілеастроўскага раёна. Затым працягнуў вучобу ў сярэдняй мастацкай школе пры Усерасійскай Акадэміі мастацтваў.
Падчас Вялікай Айчыннай вайны Аляксандр Сцяпанавіч прымаў удзел у баях на Ленінградскім фронце. Пасля дэмабілізацыі аднавіў вучобу ў мастацкай школе, затым працягнуў навучанне ў Ленінградскім інстытуце жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І. Я. Рэпіна Акадэміі мастацтваў СССР.
У 1956 годзе пераехаў у Мінск на пастаяннае месца жыхарства, дзе і пачаў педагагічную дзейнасць у Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце. З 1961 па 1986 гады загадваў кафедрай. Сярод яго выхаванцаў — народны мастак Беларусі Г. Паплаўскі, заслужаныя дзеячы мастацтваў Л. Дударэнка, М. Казакевіч, Д. Алейнік, Л. Асецкі, М. Назаранка і многія іншыя.
Удзельнічае ў мастацкіх выстаўках з 1956 года. Працуе ў жанры тэматычнай карціны і пейзажу. Тэматыка твораў — рэвалюцыйныя падзеі, Вялікая Айчынная вайна, сучаснасць. Сярод карцін: «На работу ў вёску» (1956), «Ленін у Шушанскім» (1967), «Мужнасць» (1969), «Блакітная песня» (1972), «Красавіцкі вечар» (1975), «Над возерам» (1977), «9 Мая» (1978), «Успамін» (1980), «Снегіры», «Горад прачынаецца», «Дума аб Радзіме» (усё 1982), «Аўтапартрэт. Год 1941» (1984).
З 1957 года Аляксандр Сцяпанавіч — удзельнік рэспубліканскіх, усесаюзных і замежных мастацкіх выстаў, у тым ліку ў Расіі, Украіне, Румыніі, Фінляндыі, Літве. У 1958 годзе ўступіў у члены Саюза мастакоў СССР (БССР).
У 1975 годзе яму прысвоена ганаровае званне «Заслужаны работнік культуры БССР».
Творы Аляксандра Сцяпанавіча захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, фондах Беларускага саюза мастакоў, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, Валагарадскім мастацкім музеі ім. П. Масленікава, а таксама ў прыватных калекцыях.
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Дзеячы культуры і навукі — ураджэнцы Чашніччыны // Гістарычна-краязнаўчы курс «Наша Чашніччына». Чашніказнаўства / В. В. Грыбко. — Мінск : Медисонт, 2007. — С. 138—149.
- Мишулкова, М. Александр Степанович Козловский / М. Мишулкова // Чырвоны прамень (Чашнікі). — 2018. — 8 снеж. — С. 5.
- Торбина, И. Художник и война / И. Торбина // Чырвоны прамень (Чашнікі). — 2016. — 7 мая. — С. 1, 5.
- Фатыхава, Г. Ціхая паэзія пейзажаў / Г. Фатыхава // Літаратура і мастацтва. — 2013. — 29 лістап. — С. 13.