Мікалай Пятровіч Назаранка

Мікалай Пятровіч Наза́ранка (9 мая 1927, г.п. Сямёнаўка, Крамянчуцкая акруга, УССР) — беларускі жывапісец.

Мікалай Пятровіч Назаранка
Дата нараджэння 9 мая 1927(1927-05-09) (97 гадоў)
Месца нараджэння
Дзеці Пётр Мікалаевіч Назаранка і Алег Мікалаевіч Назаранка
Род дзейнасці мастак
Месца працы
Жанр гістарычны жывапіс, пейзаж і партрэт
Вучоба
Член у

Біяграфія

правіць

Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1961 годзе. У 1963—1976 гадах выкладаў у Мінскім педагагічным інстытуце, у 1978—1988 гадах у БПІ.

Член Беларускага саюза мастакоў з 1967 года.

Творчасць

правіць

Працуе ў розных жанрах жывапісу ў рэалістычнай манеры. Сярод твораў: «На вызваленай зямлі» (1967); гістарычныя карціны «Партызаны» (1968), «Вайной апаленыя» (1975), «3 ліпеня» (1981), «Памяць» (1982), «Вясна 45 года» (1985), «Рабіна чырвоная» (1987); пейзажы «Зямля» (1969), «Цішыня» (1976), «Магілёўшчына» (1977), «Лагойшчына» (1979), «Бярэзіна», «Родная зямля» (абодва 1980), «Мірны вечар» (1984), «На дачы», «Бэз», «Сядзіба Верашчакі», «Мінск. Дом Ванюшкі» (усе 1990-я г.); партрэты «Аўтапартрэт» (1966), «М. Багдановіч» (1976), «Наташа» (1989), «Жаночы партрэт» (1996) і інш.

Сям’я

правіць

Мае сыноў Пятра (нар. 1957) і Алега (нар. 1961), таксама мастакоў.

Зноскі

Літаратура

правіць