Васіль Мітрафанавіч Ткачук
Васіль Мітрафанавіч Ткачу́к[4] (11 верасня 1926 — 2005[5][6]) — савецкі і беларускі мастак, графік.
Васіль Мітрафанавіч Ткачук | |
---|---|
Дата нараджэння | 11 верасня 1926[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2005[2][3] |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак |
Жанр | графіка |
Вучоба | |
Уплыў | Сямён Пятровіч Герус, Павел Канстанцінавіч Любамудраў, Аляксандр Пятровіч Мазалёў і Аляксандр Сцяпанавіч Казлоўскі |
Член у |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў вёсцы Мінькіўці (Андрушыўскі раён Жытомірскай вобласці Украіны). У 1961 годзе скончыў аддзяленне графікі[6] Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута. Вучыўся ў С. П. Геруса, П. К. Любамудрава, А. П. Мазалёва, А. С. Казлоўскага[6][7]. Жыў у Мінску[7]. Член Беларускага саюза мастакоў з 1966 года[7].
Творчасць
правіцьВасіль Ткачук працаваў у галіне станковай графікі (эстамп, лінагравюра[5][7])[6]. У мастацкіх выстаўках пачаў удзельнічаць у 1961 годзе. Творы мастака вылучаюцца выразнасцю, лаканічнасцю, прасякнуты пачуццём часу[4].
Сярод твораў: «Стары парк» (1964), «Раўбічы» (1968), «Зіма» (1982), «Зімовая цішыня» і «Хвоі над Нёманам» (1983), «Партрэт Я. Коласа», «Партрэт Я. Купалы» (1984—1985), «Безыменная вышыня» (1989), «Іней» (1994), «Світанак над Мінскам» (1996); серыі «На Прыпяці» (1961), «На Палессі» (1962), «Гродзенскі азотнатукавы завод» (1965), «Мінск будуецца» (1961—1967), «Крэпасць над Бугам» (1961—1986), «Будаўніцтва Лукомльскай ДРЭС» (1969), «Стары Мінск» (1975—1986), «Сталявары» (1989) і іншыя.
Творы Васіля Ткачука знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, фондах Беларускага саюза масткоў, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску[7].
Крыніцы
правіць- ↑ а б Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2002. — С. 475. — 552 с. — ISBN 985-11-0251-2
- ↑ Беларусь у асобах і падзеях Праверана 23 ліпеня 2024.
- ↑ Класіка графікі Праверана 23 ліпеня 2024.
- ↑ а б БелЭн 2002.
- ↑ а б Ткачук Васіль Мітрафанавіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- ↑ а б в г Класіка графікі
- ↑ а б в г д БСМ 1998.
Літаратура
правіць- Салавей Л. Ф. Ткачу́к Васіль Мітрафанавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 475. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Ткачук Васіль Мітрафанавіч // Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 = Belarussian union of artists, 1938—1998 : Энцыкл. давед. / Аўт.-склад.: Б. А. Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — С. 538. — 663 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.
- Ткачу́к Васіль Мітрафанавіч // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1987. — Т. 5. Скамарохі — Яшчур. — С. 257. — 703 с. — 10 000 экз.
Спасылкі
правіць- Ткачук В. М. «Пинские болота». Дипломная работа. Белорусский государственный театрально-художественный институт. 1961 // Научно-исследовательский музей при Российской академии художеств (руск.)
- Класіка графікі // Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь
- Ткачук Василий Митрофанович 1926 г. // Трамвай искусств (руск.)
- Минский художник Ткачук Василий Митрофанович // Киевского Клуба Коллекционеров «Соцеализм» (руск.)