Аляксандр Сяргеевіч Лабко

Аляксандр Сяргеевіч Лабко (нар. 13 сакавіка 1959, г. Мінск, БССР, СССР) — доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Аляксандр Сяргеевіч Лабко
Дата нараджэння 13 сакавіка 1959(1959-03-13) (65 гадоў)
Месца нараджэння
Род дзейнасці фізік
Месца працы
Навуковая ступень доктар фізіка-матэматычных навук
Навуковае званне прафесар (2009)
Альма-матар
Узнагароды

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 13 сакавіка 1959 года ў Мінску.

У 1981 годзе скончыў з адзнакай фізічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 1981 г. — інжынер, малодшы навуковы супрацоўнік галіновай НІЛ магнітнай і гама-рэзананснай спектраскапіі, а з 1985 г. — малодшы навуковы супрацоўнік НІЛ ядзернай оптыкі пры кафедры ядзернай фізікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта; адначасова выкладаў на кафедры медыцынскай фізікі Мінскага медыцынскага інстытута(1982—1986 гг.). З 1986 года Лабко Аляксандр Сяргеевіч — навуковы, старшы навуковы супрацоўнік, з 1994 года — вучоны сакратар, а з 2000 года — намеснік дырэктара па навуковай рабоце НДУ «Інстытут ядзерных праблем» БДУ. У 1992 годзе Лабко А. С. абараніў кандыдацкую дысертацыю. У 2007 годзе абараніў доктарскую дысертацыю па спецыяльнасці «01.04.16 — фізіка атамнага ядра і элементарных часціц». З 2009 года працуе па сумяшчальніцтву на пасадзе прафесара на кафедры ядзернай фізікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навуковая дзейнасць правіць

Cфера навуковых цікаўнасцей: выпраменьванне заражаных часціц, якія рухаюцца ў перыядычных структурах, дэтэктаванне іанізуючых выпраменьванняў, навуковае прыборабудаванне.

Лабко А. С. — удзельнік эксперыментаў па вывучэнні параметрычнага рэнтгенаўскага выпраменьвання зараджаных часціц у крышталях, у тым ліку прыярытэтных у свеце — па выяўленні выпраменьвання ад пратонаў і выпраменьвання ў рэжыме шматхвалявай генерацыі. Удзельнічаў у выкананні навуковых праектаў дзяржаўных праграм Рэспублікі Беларусь, Фонду фундаментальных даследаванняў і MNTC. Мае вопыт міжнароднай навуковай дзейнасці ў рамках міжнародных калабарацый CMS (ЦЕРН, Швейцарыя) і BTeV (Фермілаб, ЗША), працаваў у працяглых навуковых камандзіроўках ў Рымскім універсітэце Ла Сапіенца. Лабко Аляксандр Сяргеевіч — член Савета па абароне дысертацый Д 01.05.02 пры Інстытуце фізікі ім. Б. І. Сцяпанава НАН Беларусі, член Экспертнага савета ВАК РБ.

Ганаровыя ўзнагароды правіць

Асноўныя публікацыі правіць

  1. Afanasenko V.P., Baryshevsky V.G., Gradovsky O.T., Zuevsky R.F., Livshits M.G., Lobko A.S., Moroz V.I., Panov V.V., Polikarpov I.V., Safronov P.F., Shvarkov D.S., Yurtsev A.O. Detection of parametric x-ray radiation of a GaAs monocrystal // Phys. Lett. A 141 (5-6) (1989) P. 311—313.
  2. Аfanasenko V.P., Baryshevsky V.G., Zuevsky R.F., Lobko A.S., Moskatelnikov A.A., Nurushev S.B., Panov V.V., Potsilujko V.P., Rykalin V.V., Skorokhod S.V., Shvarkov D.S. Detection of proton parametric X-ray radiation in silicon // Phys. Lett. A. 170 (1992) P. 315—318.
  3. Afanasenko V.P., Baryshevsky V.G., Lobko A.S., Panov V.V., Zuevsky R.F. Experimental study of the influence of multiple scattering on the parametric X-rays characteristics // Nucl. Instr. Meth. A 334 (1993) P. 631—637.
  4. Лобко А. С. Экспериментальные исследования параметрического рентгеновского излучения // Мн.: БГУ, 2006. — 210 °C.
  5. Baryshevsky V.G., Batrakov K.G., Feranchuk I.D. et al. Experimental observation of frequency tuning of X-ray radiation from nonrelativistic electrons in crystals // Physics Letters A 363 (2007) P. 448—452.

Спасылкі правіць