Аляксандр Уладзіміравіч Варабей
Аляксандр Уладзіміравіч Варабей (нар. 6 ліпеня 1955, ст. Красны Бераг, Жлобінскі раён, Гомельская вобласць) — беларускі вучоны ў галіне хірургічнай гастраэнтэралогіі, калапракталогіі і эндаскапіі. Член-карэспандэнт (2014), доктар медыцынскіх навук (2000), прафесар (2003). Ганаровы доктар Львоўскага нацыянальнага медыцынскага ўніверсітэта (2011). Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь (2004).
Аляксандр Уладзіміравіч Варабей | |
---|---|
Дата нараджэння | 6 ліпеня 1955 (68 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | выкладчык універсітэта, навуковец |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук (2000) |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
|
Узнагароды |
Біяграфія правіць
Скончыў Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1977). З 1983 года ў Мінскай абласной клінічнай бальніцы, з 1985 года загадчык аддзялення. З 2002 года загадчык кафедры Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі[1].
Узнагароды правіць
Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі» (2013).
Навуковая дзейнасць правіць
Стварыў эксперыментальныя мадэлі шэрагу хірургічных захворванняў органаў брушной поласці і іх патагенезу, што дазволіла навукова абгрунтаваць і ўкараніць у практыку новыя алгарытмы дыягностыкі і хірургічнага лячэння шматлікіх захворванняў страўнікава-кішачнага тракта, сярэднесцення і забрушыннай вобласці, некаторыя з іх — з сусветным прыярытэтам. Распрацаваў навуковую канцэпцыю сістэмы хірургічнай і медыка-сацыяльнай рэабілітацыі стаміраваных пацыентаў, якая ўпершыню ў СНД была паспяхова рэалізавана ў 1996 г. у маштабах Рэспублікі Беларусь. Праводзіць даследаванні па распрацоўцы і ўкараненні новых лазерных хірургічных тэхналогій абдамінальную хірургію, флебоалогію і эндаскапію.
Аўтар больш за 450 навуковых прац, у тым ліку 16 манаграфій і практычных кіраўніцтваў, 22 вучэбных і вучэбна-метадычных дапаможнікаў, 34 патэнтаў.
Бібліяграфія правіць
- Стриктуры гепатикоеюноанастомозов. Минск, 2012 (в соавт).
- Болезнь Гиршпрунга у детей и взрослых. Минск, 2016 (в соавт.).
- Эзофагоколопластика. Минск, 2017 (в соавт.).
Зноскі
Спасылкі правіць
- Аляксандр Уладзіміравіч Варабей у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)