Аляксандр Уладзіміравіч Сасноўскі

Алякса́ндр Уладзі́міравіч Сасноўскі (нар. 1949) — беларускі дзяржаўны дзеяч, былы міністр культуры Рэспублікі Беларусь.

Аляксандр Уладзіміравіч Сасноўскі
Міністр культуры Рэспублікі Беларусь Сцяг
31 студзеня 1996 — 27 лістапада 2000
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Міхаіл Чыгір
Сяргей Лінг
Уладзімір Ярмошын
Папярэднік Анатоль Бутэвіч
Пераемнік Леанід Гуляка
Нараджэнне 1949
Адукацыя
Месца працы

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся ў 1949 годзе. Беларус.

У 1977 годзе скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, у 1993 — Акадэмію кіравання пры Савеце Міністраў Беларусі.

З 1981 па 1986 год працаваў намеснікам дырэктара ПТВ-148, а затым дырэктарам мінскага ПТВ-114.

Са студзеня 1991 — намеснік старшыні Мінскага гарвыканкама, курыраваў пытанні культуры, адукацыі, моладзі і рэлігіі.

31 студзеня 1996 года Указам Прэзідэнта № 40 прызначаны міністрам культуры Беларусі[1].

27 лістапада 2000 года ўказам № 630 вызвалены ад пасады міністра культуры Рэспублікі Беларусь[2].

Зноскі

Спасылкі

правіць