Аляксандр Уладзіміравіч Свірыд
Аляксандр Уладзіміравіч Свірыд (нар. 7 лістапада 1946, Нача Ганцавіцкага раёна Брэсцкай вобласці) — беларускі палітык.
Аляксандр Уладзіміравіч Свірыд | |
---|---|
Нараджэнне |
7 лістапада 1946 (78 гадоў) |
Партыя | |
Адукацыя | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыў Магілёўскую савецка-партыйную школу пры ЦК КПБ (эканаміст-арганізатар), Мінскую вышэйшую партыйную школу, Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію (эканаміст-арганізатар сельскагаспадарчай вытворчасці), Расійскую акадэмію дзяржаўнай службы пры Прэзідэнце Расійскай Федэрацыі (менеджар-эканаміст).
Працоўную дзейнасць пачаў у калгасе «Праўда» Ганцавіцкага раёна. Служыў у радах Узброеных Сіл. Працаваў старшынёй выканкама Дзяніскавіцкага сельскага Савета дэпутатаў працоўных, інструктарам, старшынёй партыйнай камісіі Ганцавіцкага райкама КПБ, старшынёй калгаса «Расія», намеснікам старшыні калгаса «Праўда» Ганцавіцкага раёна, дырэктарам філіяла аптовага і камісійнага гандлю «Брэстаптгандаль», старшынёй Ганцавіцкага райвыканкама.
Выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13-га склікання, Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь другога і трэцяга скліканняў. Прызначаўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь першага склікання[1].
Узнагароды
правіцьУзнагароджаны ордэнамі Пашаны, «Садружнасць» (Міжпарламенцкая Асамблея дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў), юбілейным медалём «90 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь», ганаровымі граматамі[2].
Зноскі
- ↑ СВИРИД АЛЕКСАНДР ВЛАДИМИРОВИЧ Архівавана 2 верасня 2019.
- ↑ ПАРЛАМЕНТ- Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання Архівавана 16 верасня 2020.