Аляксандр Фёдаравіч Санько

Аляксандр Фёдаравіч Санько (нар. 2 лютага 1950, в. Маяк, Слуцкі раён, Мінская вобласць) — беларускі геолаг, геамарфолаг. Доктар геолага-мінералагічных навук (2001), кандыдат геаграфічных навук (1982), дацэнт (2009), прафесар.

Аляксандр Фёдаравіч Санько
Дата нараджэння 2 лютага 1950(1950-02-02) (74 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці выкладчык універсітэта
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат геаграфічных навук (1982) і доктар геолага-мінералагічных навук (2001)
Альма-матар

Біяграфія правіць

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць «Геаграфія», 1972), Інстытут геахіміі і геафізікі АН БССР (аспірантура, 1975).

Працаваў у Інстытуце геахіміі і геафізікі НАН Беларусі, Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя М. Танка (2006—2012), Беларускім дзяржаўным універсітэце (з 2012, геаграфічны факультэт, кафедра інжынернай геалогіі і геафізікі, прафесар, з 2014 — загадчык кафедры).

Навуковыя інтарэсы: чацвярцічная геалогія; геамарфалогія; прэснаводная і наземная малакафаўна чацвярцічнага перыяду.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Генетические типы и фации четвертичных отложений Беларуси / А. Ф. Санько, В. И. Ярцев, А. В. Дубман. — Минск, 2012.
  • Развiццё фаўны (Mollusca, Insecta, Mammalia) за апошнiя 130 тысяч гадоў на тэрыторыi Беларусi i яе будучае / У. I. Назараў, П. Ф. Калiноўскi, А. Ф. Санько // Лiтасфера. — 1996. — № 4. — С. 85—95.
  • Quaternary Interglacials in Belarus, Lithuania and north-east Poland according to freshwater malacofauna / A. Sanko // Quaternary International. — 2012. — Vol. 279/280. — P. 425.
  • Pόźnoplejstoceński rozwόj doliny Niemna w rejonie Grodna na Białorusi / Leszek Lindner, Aleksander Sanko // Przegląd Geologiczny. — 2008. — Vol. 56, № 1. — S. 73—80. — Звесткі даступныя таксама па Інтэрнэце: http://www.pgi.gov.pl/images/stories/przeglad/pg_2008_01_29.pdf
  • Санько Александр Федорович // Геологи и горные инженеры Беларуси : биографический справочник : в 2 ч. — Минск, 2008. — Ч. 1. — С. 195.
  • Санько Аляксандр Фёдаравіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2004. — Т. 18, кн. 1. — С. 447.