Аляксандр Лаўрэнцьевіч Чаканоўскі
Аляксандр Лаўрэнцьевіч Чаканоўскі (21 лютага 1833, г. Крамянец, цяпер Цярнопальская вобласць, Украіна — 30 кастрычніка 1876) — даследчык Сібіры.
Аляксандр Лаўрэнцьевіч Чаканоўскі | |
---|---|
польск.: Aleksander Piotr Czekanowski руск.: Чекановский, Александр Лаврентьевич | |
Род дзейнасці | падарожнік-даследчык, геолаг |
Дата нараджэння | 12 (24) лютага 1833[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 18 (30) кастрычніка 1876[1] (43 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфічныя звесткі
правіцьВучыўся на медыцынскім факультэце Кіеўскага і мінералагічным аддзяленні Тартускага ўніверсітэтаў. За ўдзел у паўстанні 1863—1864 гадоў сасланы ў Сібір. Па даручэнні Сібірскага аддзела Рускага геаграфічнага таварыства ў 1869—1871 правёў геалагічныя даследаванні на поўдні Іркуцкай губерні. Сабраў першыя дакладныя звесткі па геалогіі рэгіёна р. Ніжняя Тунгуска (1873), ніжняга цячэння р. Лена і р. Алянёк. На Ніжняй Тунгусцы адкрыў радовішча каменнага вугалю і графіту. У 1876 яму дазволена пераехаць у Пецярбург, дзе ён пачаў апрацоўку сабраных матэрыялаў.
Ушанаванне памяці
правіцьІмем Чаканоўскага названы адкрыты ім краж паміж рэкамі Лена і Алянёк, горад у Іркуцкай вобласці і шэраг выкапнёвых раслін.
Зноскі
- ↑ а б Историческая энциклопедия Сибири / под ред. В. А. Ламин — Новосибирск: 2009. — ISBN 5-8402-0230-4
- ↑ а б Чекановский Александр Лаврентьевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
Літаратура
правіць- Wójcik Z. Aleksander Czekanowski: szkice o ludziach, nauce i przygodzie na Syberii. — Lublin: Wydawnictwo Lubelskie, 1982.