Аляксандр Эдвардавіч Мяйштовіч
Аляксандр Мяйштовіч (польск.: Aleksander Meysztowicz; 8 снежня 1864 — 14 лютага 1943, Рым) — палітычны і дзяржаўны дзеяч Расійскай імперыі і Польшчы.
Аляксандр Эдвардавіч Мяйштовіч | |
---|---|
польск.: Aleksander Meysztowicz | |
![]() | |
Нараджэнне |
8 снежня 1864[1] |
Смерць |
14 лютага 1943[1] (78 гадоў) |
Дзейнасць | палітык, шляхціч |
Узнагароды | |
![]() |
Нарадзіўся ў Ковенскай губерні Расійскай імперыі ў сям’і землеўласнікаў. Віцэ-старшыня Ковенскага таварыства сельскай гаспадаркі (1900—1904), дэпутат (1909—1917) ад Ковенскай губерні ў Дзяржаўны Савет Расійскай імперыі, (ад імя Юзафа Пілсудскага) старшыня (1921—1922) Часовай урадавай камісіі Сярэдняй Літвы, шматгадовы старшыня Віленскага зямельнага банка. У Польшчы быў міністрам юстыцыі (1926—1928) у кабінетах Юзафа Пілсудкага і Казіміра Бартэля.
У 1905—1911 гг. быў прыхільнікам ідэй «краёвасці» (і фінансаваў выданне газеты «Kurier Litewski» краёўцаў), у 1911—1918 гг. быў прыхільнікам ідэй Польскай нацыянальна-дэмакратычнай партыі, у 1918—1939 гг. быў адным з лідараў «віленскіх кансерватараў».
У 1939 г. выехаў у Рым.
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Jurkowski, R. Sukcesy i porażki. Ziemiaństwo polskie Ziem Zabranych w wyborach do Dumy Państwowej i Rady Państwa 1906—1913 / R. Jurkowski. — Olsztyn: WUWM Olsztyn, 2009. — 550 s.
- Jurkowski, R. Ziemiaństwo polskie Kresów Północno-Wschodnich 1864—1904. Działalność społeczno-gospodarcza / R. Jurkowski. — Warszawa : Przegląd Wschodni, 2001. — 606 s.
- Szpoper, D. Sukcesorzy Wielkiego Księstwa. Myśl polityczna i działalność konserwatystów polskich na ziemiach litewsko-białoruskich w latach 1904—1939 / D. Szpoper. — Gdańsk : Arche, 1999. — 357 s.